Темы

Ученица Глусской СОШ №2 заняла І место на областной олимпиаде по обслуживающему труду

Ученица Глусской СОШ №2 заняла І место на областной олимпиаде по обслуживающему труду

Шэсць чалавек, вучняў мясцовых школ, складаюць зборную каманду раёна для ўдзелу ў абласных прадметных алімпіядах. Гэта трэці этап штогадовых інтэлектуальных спаборніцтваў, і доўжыцца ён на працягу некалькіх тыдняў. На гэтым тыдні з удзелам нашых школьнікаў праходзяць алімпіяды па рускай мове і інфарматыцы; пачынаючы з 23 студзеня — па грамадазнаўстве, а першымі, на мінулым тыдні, свае веды, уменні і навыкі дэманстравалі вучні па абслугоўваючай і тэхнічнай працы.
Права прадстаўляць раён на вобласці ўсе яны заслужылі, паказаўшы лепшыя вынікі на раённых прадметных алімпіядах. З году ў год патрабаванні да пераможцаў і прызёраў алімпіяд растуць, ускладняюцца і самі конкурсныя заданні, таму не дзіўна, што колькасны склад нашай зборнай каманды змяншаецца (у мінулым годзе было 12 чалавек). І гэта правільна, бо трэба браць не колькасцю, а якасцю падрыхтоўкі вучняў.
Дарэчы, ужо ёсць і першыя дыпломы. Заахвочвальны дыплом абласной алімпіяды па тэхнічным навучанні прывёз дзевяцікласнік Бярозаўскага ВПК Дзмітрый Лазовік. А Таццяна Валадковіч, вучані-ца 11 класа САШ №2, узяла самую высокую планку, заняўшы па абслугоўваючай працы першае месца. Нагадаем, што ў мінулым годзе дзяўчына таксама была ў ліку прызёраў абласной алімпіяды, а потым заняла трэцяе месца на рэспубліцы. Сяголета яна таксама ў складзе зборнай каманды Магілёўскай вобласці будзе выступаць на рэспубліканскім узроўні.

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость