Зноў рэспубліканскі ўзровень, і зноў поспех. Так, вельмі паспяхова выступіла на рэспубліканскай алімпіядзе па абслугоўваючай працы пераможца абласнога этапа, вучаніца 10 класа школы №2 Глуска Таццяна Валадковіч. І гэта ўжо не першая яе спроба выступлення на такім узроўні — у мінулым годзе Таццяна таксама ў скла-дзе зборнай адстойвала гонар Магілёўшчыны, прадстаўляючы і Глускі раён, тады яна была трэцяй. Цяпер таленавітая дзяўчына палепшыла свой уласны вынік і заняла другое месца, але што больш за ўсё крыўдна ў гэтай сітуацыі: да перамогі ёй не хапіла ўсяго паўбала. Тым не менш гэтым вы-нікам можна ганарыцца, бо Таццяна дабілася яго, бездакорна выканаўшы практычную частку і набраўшы максімальную колькасць балаў на рашэнні тэста і выкананні іншых тэарэтычных заданняў. Там жа, дзе існавала мажлівасць суб’-ектыўнай ацэнкі, яна і адыграла сваю ролю. І ўсё ж Таццяна Валадковіч пацвердзіла свой высокі ўзровень падрыхтоўкі і тое, што яна па выніках мінулага года заслужана з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і ўнесена ў рэспубліканскі банк даных адораных дзяцей.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Теги
Последние новости
АПК
Корманарыхтоўка — адказны этап
12 мая 2025
Общество
Статистический обзор ко Дню семьи
12 мая 2025
Власть
Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом
12 мая 2025
Происшествия
В деревне Городок сгорел жилой дом
12 мая 2025
Актуально
Не станьте жертвой телефонных мошенников
12 мая 2025
Власть
День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента