Каля 13 тысяч пасхальных кулічоў вырабілі глускія кулінары да свята Уваскрэсення Хрыстова
Гэта кулічы “Вінаградны”, “Какосавы”, “Цукровы”, “Купецкі”, кекс “Ізабела” вагою па 400 і па 500 грамаў, ва ўпакоўцы і без яе. Толькі за суботу было выпечана прыкладна 5 тысяч булак. Здобная прадукцыя да свята паступіла ў продаж ва ўсе магазіны раённага спажывецкага таварыства, дні найбольш вялікага пакупніцкага попыту на яе — пятніца і субота. Набывалі булкі як непасрэдна ў магазінах, напрыклад, у “Глушчанцы” было прададзена 250 кулічоў, так і ў гандлёвых палатках каля міні-рынка — 350 ад магазіна “Юбілейны” ў пятніцу і 700 ад ларка “Гарачы хлеб” у суботу. Таксама 700 штук кулічоў купілі глушчане за два дні ў магазіне “Кулінарыя”. Усяго ж праз гандлёвую сетку гарадскога пасёлка пакупнікам было рэалізавана дзве з паловай тысячы пасхальных булак. Адведаць смак печыва глускіх майстроў маглі не толькі жыхары нашага раёна, але і суседніх з намі Бабруйска, Старых Дарог і пасёлка Акцябрскі.
Т.ЛУГАВАЯ