Што такое быць шчаслівай, Святлана Аркадзьеўна ведае па сабе. Разам з мужам Васілём Сцяпанавічам выхавалі трох дзяцей, якія, стаўшы дарослымі, радуюць сваіх бацькоў. — Найперш мы вучылі дзяцей працавітасці, — гаворыць наша субяседніца. — Самі нарадзіліся і выраслі ў вёсцы, таму хацелі, каб і дзеці нашы жылі побач з намі. Пакуль што яно так. Сын Сцяпан працуе ў Каткаўскім лясніцтве, а Сяргей — разам з намі, на жывёлагадоўчым комплексе. Малодшая Марына вучыцца ў горадзе Любані на повара. На днях прыедзе ў Катку на практыку. Хутчэй за ўсё і яна застанецца ў вёсцы. А чаму б не? Сынам нашым падабаецца. У кожнага сваё асобнае жыллё. Абодва стварылі сем’і, маюць дзяцей. Цяпер мы з мужам ужо двойчы дзядуля і бабуля. Ці гэта не шчасце, калі да цябе ў госці завітаюць маленькія ўнучкі, ды і ты можаш прыйсці да іх у любы момант? Душа радуецца, калі ў дзяцей усё ладзіцца. Пра шматдзетную сям’ю Варавы ў кіраўніцтве СВК “Калгас “Зара” сказалі лаканічна і проста: “Звычайныя працалюбівыя сельскія жыхары”. Яно і сапраўды так. Святлана Аркадзьеўна больш за 20 гадоў даглядае на комплексе бычкоў на дарошчванні. І зараз у яе групе звыш 800 жывёл. Столькі ж гадоў адрабіў тут і Васіль Сцяпанавіч. Па слядах бацькі пайшоў і Сяргей. Абодва яны слесары. Падчас нашага прыезду на комплекс мы сфатаграфавалі ўсіх іх разам. Па-за кадрам засталіся тыя, хто робіць іх сям’ю поўнай — яшчэ адзін сын і дачка, нявесткі, якія, дарэчы, таксама працуюць у калгасе, і маленькія ўнучкі. Мы размаўлялі з Варавамі, і было відавочна, што перад намі шчаслівая дружная сям’я, дзе прывыклі паважаць адзін аднаго, дапамагаць адзін аднаму. Інакш цяжка было б паспяваць бацькам адначасова і на рабоце, і дома спраўляцца з хатняй гаспадаркай, якая налічвае дзве каровы, свіней і іншую дробную жыўнасць. Тое, што дазваляе сельскаму жыхару лічыцца гаспадаром на зямлі.
Теги
Последние новости
Власть
Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных
2 июля 2025
Актуально
Глусский РОЧС. Безопасное Купалье
2 июля 2025
Актуально
Что будет на «Купалье» в Александрии
2 июля 2025
Общество
РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников
2 июля 2025
АПК
Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области
2 июля 2025
Власть
Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства