Таварыскімі сустрэчамі па валейболе, футболе і гандболе, а таксама лёгкаатлетычным прабегам адзначылі спартсмены раёна Дзень Перамогі. Старт забегу быў дадзены на плошчы, а фінішавалі юныя красмены і моладзь ля мемарыяльнага помніка “Воінская Слава”. З 50 удзельнікаў паўтаракіламетровую дыстанцыю хутчэй за іншых пераадолеў Глеб Пятроў, які працуе ў Веснаўскім доме-інтэрнаце, сярод дзяўчат самай хуткай была вучаніца першай школы Каўхута Даша, а самы юны ўдзельнік кросу — Кірыл Купчэня. Напярэдадні ў рамках раённай спартакіяды сярод каманд фізкультуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый прайшло першынство раёна па стальбе. У спаборніцтвах бралі ўдзел 16 каманд. Самымі трапнымі стралкамі прызнаны Генадзь Муха з лясгаса і Галіна Юхневіч, што выступае за каманду аддзела адукацыі. Пасля падліку агульнай колькасці выбітых ачкоў вызначыліся пераможцы ў камандным заліку. На першым месцы стралкі Глускага лясгаса, за імі каманда аддзела адукацыі, трэці вынік паказалі прадстаўнікі УКП “Жылкамгас”. Спаборніцтвы па стральбе праходзілі 8 мая.
Теги
Последние новости
Культура
АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября
12 сентября 2025
Актуально
Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке
12 сентября 2025
Общество
Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации
12 сентября 2025
Общество
О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК
12 сентября 2025
Власть
Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска
12 сентября 2025
Власть
12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района