Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, што створана ў Глускім цэнтры банкаўскіх паслуг “Беларусбанк”, вырашылі зрабіць падарункі самым маленькім выхаванцам сацыяльнага прытулка. Напярэдадні дзіцячага свята ў Калацічы завіталі прадстаўнікі банка на чале з намеснікам дырэктара ЦБП Аксанай Асадчай. Наборы для малявання вельмі спадаба-ліся дзецям, яны адразу ж узяліся іх разглядаць і прымяняць на справе. Гэты візіт праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Белая Русь — дзецям”, наладжанай грамадскім аб’яднаннем разам з “Беларусбанкам”. — Такія сустрэчы неабходны не толькі гэтым дзецям, але і нам, дарослым, — зазначыла Аксана Асадчая, — каб мы сярод сваіх штодзённых важных спраў не забывалі на тое, што побач з намі жывуць маленькія грамадзяне нашай краіны са сваімі таксама вельмі важнымі праблемамі, і калі мы ў сілах зрабіць ім штосьці добрае, то мы павінны гэта рабіць. Прычым не толькі да свята, а ў любы зручны момант.
Теги
Последние новости
Актуально
С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»
22 октября 2025
Общество
Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»
22 октября 2025
Власть
Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения
21 октября 2025
Актуально
Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский
21 октября 2025
Общество
Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи
21 октября 2025
Общество
Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября