Темы

Купальскім вечарам

Купальскім вечарам

Дзецям — марожанае, салодкая вата, поп-корн, батуты, цацкі з міргаючымі агеньчыкамі, дарослым — іншыя пачастункі ад мясцовых кулінараў і для ўсіх — цікавае прадстаўленне з вясёлай музычнай праграмай. Так у Глуску праходзіла старажытнае народнае свята Купалле. Даўно страчана вера ў чароўную папараць-кветку, што прыносіць шчасце і багацце, але гэта легенда застаецца адной з самых прыгожых, а свята — адно з найбольш любімых і шануемых у нашым народзе. Паколькі асноўныя сілы работнікаў мясцовага Дома культуры былі, так бы мовіць, адцягнуты на Александрыю, то свае самыя лепшыя творчыя здольнасці ў поўную сілу праявілі самадзейныя артысты — народны фальклорны гурт “Спадчына” і ансамбль народнай песні “Заранка” Хваставіцкага Дома культуры, асобныя аматары-выканаўцы Марыя Чарнікевіч, Руслан Рындзевіч, Дзмітрый Сокал. Усе разам яны і стварылі глушчанам сапраўдны святочны настрой, зрабілі іх вячэрні адпачынак цікавым і прыемным ва ўсіх адносінах. Былі і Купала з Купалінкай, кветкі, вяночкі і купальскія гаданні — дзяўчаты і пярсцёнкі з жыта цягнулі — ці багатым будзе жаніх, і фасолю з торбачкі жменяю бралі — у пары ці не ў пары будзе ў гэтым годзе, і венік праз плячо кідалі — з якога боку чакаць жаніха. Верылі яны ў гэтыя гаданні ці не, не будзем гадаць і мы, але тое, што гэта было ім цікава — відавочна. З цікавасцю і задавальненнем слухалі глушчане спевы ў жывым выкананні пад жывы гук, прыпеўкі, потымі сталі заказваць віншаванні сваім знаёмым, а тады і самі, і дарослыя, і дзеці, пусціліся ў скокі. Чула, як хтосьці з гасцей свята, мабыць, прыезджы, зазначыў свайму знаёмаму, што не думаў, што ў Глуску столькі людзей і столькі таленавітых выканаўцаў. А што ж, мы такія, мы яшчэ і не так можам. Напрыклад, у Завалочыцах таксама святкавалі Купалле, і таксама з песнямі, карагодамі і нават купальскім вогнішчам. І зноў жа — усё сваімі творчымі сіламі. Пры Завалочыцкім СДК даўно і плённа дзейнічае народны самадзейны калектыў, знайшліся і юныя танцоры-аматары, якія падтрымлівалі агульны святочны настрой і першымі былі ў карагодах. Задаволены засталіся і самі ўдзельнікі, і, безумоўна, гледачы свята. Не сумавалі купальскім вечарам і жыхары іншых аграгарадкоў — Бярозаўкі, Калацічаў, Каткі, Заеліцы, Засценка Усцярхі, дзе мясцовыя культработнікі таксама наладзілі гулянні, канцэрты, дыскатэкі, тэатралізаваныя прадстаўленні. І сапраўды, калі ёсць прыдатная нагода і магчымасць ды пры гэтым і надвор’е спрыяе — чаму ж не адпачыць, чаму не павесяліцца?!

Т.ЛУГАВАЯ
Фота І.ГРАМЫКІ
і А.ЛУК’ЯНЕЦ
На здымках: удзельнікі свята ў Глуску і Завалочыцах

Последние новости

Общество

Благотворительная кампания «Ваша дапамога» продолжается в Глусском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Денис Дук назначен ректором Академии управления при Президенте Республики Беларусь

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко согласовал назначение новых руководителей местной вертикали

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Последствия непогоды в Могилёвской области

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Что в «Глусском лукошке»? Побывали в цеху заморозки Глусского обособленного структурного подразделения Кличевского райпо

13 октября 2025
Читать новость
Культура

«Глушанский хуторок»: осенняя симфония народных традиций и калейдоскоп ремесел

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем