Першы гол футбалісты гімназіі ў вароты сваіх сапернікаў, зборнай каманды Глуска, забілі на сёмай хвіліне матча, а яшчэ праз чатыры хвіліны лік быў ужо 2:0. Гэты футбольны матч не значыўся ні ў адным плане спартыўных спаборніцтваў, рашэнне аб яго правядзенні было прынята пасля завяршэння раённага дзіцячага турніру па футболе на прызы раённага выканаўчага камітэта, у якім абсалютным пераможцам і былі прызнаны футбалісты раённай гімназіі. Каб яшчэ раз даказаць сваім сапернікам, а магчыма, і самім сабе, што іх каманда сапраўды падрыхтаваная лепш за іншых, гімназісты выклікалі на дадатковую гульню зборную каманду футбалістаў мікрараёнаў першай і другой школ райцэнтра. На дадатковую гульню раённым аддзелам адукацыі быў заснаваны і дадатковы прыз — Кубак выкліку. Гульня праходзіла ў мінулую пятніцу на раённым стадыёне, былі балельшчыкі, была судзейская каманда і было жаданне гульцоў абедзвюх каманд змагацца ўпарта і настойліва. І яны змагаліся: два забітыя галы на рахунку зборнай дзіцячай каманды Глуска і чатыры разы паразілі вароты сапернікаў футбалісты гімназіі, 4:2 такі канчатковы вынік гэтай гульні, а Кубак выкліку папоўніў калекцыю спартыўных узнагарод гімназіі Глуска. Мяч круглы, гэта праўда, ён можа каціцца ў любым накірунку, але праўда і тое, што слухаецца ён больш умелых і спрактыкаваных. І гімназісты даказалі, што менавіта яны ў гэтым годзе былі больш падрыхтаванай і згулянай камандай.
Последние новости
Здоровье
Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов
5 сентября 2026
Власть
С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области
5 сентября 2026
Будь в курсе
Прокачай безопасность: три важные настройки телефона
4 сентября 2026
Происшествия
На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер
4 сентября 2026
Образование
Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний