• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Шчодрасць яблыневага саду

Пятница, 17.08.2012 11:23. Category: Актуально    

Сады сяголета радуюць сваіх гаспадароў шчодрым ураджаем яблыкаў. Вабяць вока наліўнымі бакамі белыя налівы, зялёна-жоўтыя папіраўкі, салодкія мірончыкі, ярка-жоўтыя кітайкі, выспяваюць да мядовага колеру і такога жа мядовага смаку цукеркавыя яблыкі, гнецца галлё ад антэяў і штрыфеляў. Вось ужо дзе раздолле для гаспадынь — вары варэнне, працірай на джэмы або закрывай у слоікі цалкам, сушы ў печы, цісні сок, пячы з імі пірагі, начыняй наліснікі, еж да адвалу, набівай аскоміну — і ўсё роўна не дасі ім рады: столькі ў гэтым годзе яблыкаў.
На руку такая шчодрасць садоў і нарыхтоўшчыкам. Глускаму спажывецкаму таварыству патрэбна нарыхтаваць у гэтым сезоне 760 тон яблыкаў. Як паведамілі нам у аддзеле нарыхтовак, іх ужо закуплена 642 тоны. Яблыкі прымаюць па 500 рублёў за кілаграм, іх закупкай займаюцца 5 нарыхтоўшчыкаў ад Глускага раённага спажывецкага таварыства. Пастаўляецца ўся гэта сакавітая сыравіна на перапрацоўчыя прадпрыемствы. У прыватнасці, на Пухавіцкі харчовы камбінат, у гандлёвы цэнтр Бабруйска, на Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод і Полацкі віназавод, а таксама харчавікам-перапрацоўшчыкам Любаншчыны.
Мясцовае насельніцтва сяголета вельмі актыўна здае яблыкі, не тое што летась. Па-першае, сам столькі не перапрацуеш і не спажывеш, дык чаго ж дабру прападаць? Па-другое, дадатковы даход нікому не пашкодзіць. Ёсць попыт, ёсць прапанова, наладжаны збыт, таму няма сумнення, што даведзенае заданне па нарыхтоўцы яблыкаў раённым спажывецкім таварыствам будзе выканана.

« Наводзяць апошнія штрыхі
23 сентября — выборы в Парламент »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 298)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (289)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (15)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top