Футбол для дзяўчынак
У гэтым годзе футболам займацца могуць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Пры Цэнтры творчасці створана аб’яднанне па інтарэсах “Футбол без межаў”, якім кіруе Іван Балдэнка. Сюды запрашаюцца дзяўчынкі 5-8 класаў, якім падабаецца гэты від спорту. Хочацца дадаць, што жаночы футбол ва ўсім свеце даволі папулярны від спорту. Жаночыя футбольныя каманды з многіх краін удзельнічаюць у чэмпіянатах Еўропы і свету, алімпійскіх турнірах. Прыемна, што цяпер і ў глускіх школьніц з’явілася магчымасць паганяць футбольны мяч.