Турнір па настольным тэнісе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Рамана Тупіцы правялі фізкультурна-спартыўны клуб і раённая арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў. Спаборніцтвы праходзілі з 19 па 21 верасня і сабралі 30 удзельнікаў з Глуска і аграгарадка Засценак Усцярхі. Каманднага саперніцтва не праводзілася, кожны тэнісіст-аматар выступаў сам за сябе. У выніку сярод дзяўчат і жанчын вызначыліся 4 прызёры. Першае месца заваявала Крысціна Сярэбранікава, вучаніца гімназіі. На другім месцы апынуліся адразу дзве ўдзельніцы, якія набралі аднолькавую колькасць ачкоў, гэта вучаніца першай школы райцэнтра Дар’я Філіповіч і работніца лясгаса Святлана Нікітка. Трэці вынік у школьніцы з Усцярхоў Ірыны Лядзян. Сярод юнакоў і мужчын тройку лідараў складаюць вучань гімназіі Дзмітрый Каладзінскі, у яго першае месца. Другім стаў работнік “Рамбуда” Уладзімір Лугін, наступны за ім вынік у Дзмітрыя Шчэрбы з прадстаўніцтва “Дзяржстраха”. Пераможцаў і прызёраў турніру павіншаваў і ўзнагародзіў Дыпломамі і грашовымі прэміямі старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Аляксандр Тычына.
Мы в соцсетях
Рубрики
- Актуально (1 104)
- АПК (298)
- Беларусь помнит (58)
- Власть (283)
- Гісторыя Глушчыны (58)
- Год малой радзімы (80)
- Год народного единства (0)
- Духовность (194)
- Есть вопрос? Есть ответ! (131)
- Как выписать газету (2)
- Культура (200)
- Общество (4 297)
- Происшествия (344)
- Реклама (0)
- РОЧС информирует (22)
- Спорт (288)
- Творческие проекты (142)
- Тема недели "БелТА" (113)
- Усебеларускі народны сход (14)
- Экономика (285)
Баннеры
Архив газеты
Погода в Глуске