• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Глускім раёне прайшоў маладзёжны турыстычны злёт, прысвечаны 10-годдзю грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

Пятница, 21.09.2012 09:41. Category: Общество    

Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Глушчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах. Перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Юрый Дымша, які наведаў спаборніцтвы і пагутарыў з моладдзю. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы. Такія акцыі павінны праводзіцца і аб’ядноўваць як мага больш маладых глускіх працаўнікоў. А кіраўнікі ўсіх арганізацый раёна павінны быць зацікаўлены, каб іх работнікі не толькі добра працавалі, але і цікава праводзілі свой вольны час.
Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы фізічнай культуры, спорту і турызму, адукацыі, культуры, па справах моладзі, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: турыстычная паласа перашкод, валейбол, перацягванне каната, конкурсы песні, турыстычнага быту, на лепшую паходную страву.
Пачалося мерапрыемства з агульнага пастраення. Капітаны каманд паднялі дзяржаўны сцяг. Адкрыла маладзёжны злёт намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга. Звяртаючыся да моладзі, яна падкрэсліла, што развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца прыярытэтным накірункам у нашай краіне, і таму вельмі важна, што на Глушчыне такія маладзёжныя спаборніцтвы сталі ўжо добрай традыцыяй і штогод збіраюць самую лепшую, самую спартыўную моладзь раёна. Станоўча адзначыла намеснік старшыні кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, што накіравалі свае каманды на злёт, яны, упэўнена Людміла Клыга, не толькі добра ведаюць сваю справу, але і забяспечваюць таварыскія адносіны ў падначаленых ім калектывах.
Спаборніцтвы праходзілі ў вельмі напружаным рытме. Гульнёвыя і сілавыя, творчыя і кулінарныя, яны патрабавалі ад каманд зладжаных дзеянняў, узаемавыручкі, падтрымкі, фантазіі. Усе вельмі добразычліва адносіліся адзін да аднаго, і хоць у кожным конкурсе былі пераможцы і пераможаныя, але дух саперніцтва не засланіў добрага настрою, весялосці, радасці свята.
У злёце ўдзельнічалі пяць каманд: аўтапарка № 15, СВК “Калгас “Зара”, аддзела адукацыі, раённай бальніцы і ўпершыню – цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 ААТ “ ААБ “Беларусбанк”. У спаборніцтвах па валейболе перамагла каманда “Зары”, лепшымі на турыстычнай паласе перашкод былі прадстаўнікі раённай бальніцы, традыцыйна няма роўных у перацягванні каната камандзе аўтапарка, сярод усіх прадстаўленых на конкурс страў перавагу журы аддало паходнай страве, прыгатаванай «банкірамі», турыстычны быт больш удала арганізавала каманда бальніцы, а вось у конкурсе песні перамагла моладзь з аддзела адукацыі. У агульным заліку па колькасці набраных балаў лідарам стала каманда аддзела адукацыі. На закрыцці спаборніцтваў пераможцаў узнагародзілі намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга і першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская.

І.ГРАМЫКА
Фота С.РУДЗІНСКАГА

« Грибной «букет»
У вас ёсць бізнес-ідэя? »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (475)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 131)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top