Добрая навіна для тых, хто любіць плаваць. З 10 верасня пачаў прымаць наведвальнікаў у новым сезоне плавальны басейн. Ён працуе з 8 раніцы і да 20:30. У першай палове дня тут праходзяць урокі фізічнай культуры ў вучняў гімназіі, першай і другой глускіх школ, адведзены гадзіны для навучэнцаў санаторнай школы, а яшчэ Усцярхоўскага, Заеліцкага і Клятнянскага ВПК. З дзвюх гадзін і да паловы сёмай на плавальных дарожках займаюцца трэнеры і выхаванцы дзіцячых спартыўных секцый. Напрыканцы дня ім на змену прыходзяць аматары здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку з ліку дарослага насельніцтва. Як паведамілі нам у раённым аддзеле адукацыі, зараз ужо заключана 7 дагавораў з мясцовымі прадпрыемствамі, складзены графік наведвання басейна іх працоўнымі. Прадугледжана ў ім магчымасць займацца плаваннем і для іншых грамадзян, напрыклад, з ліку пенсіянераў, адно наведванне басейна каштуе 11550 рублёў. Многа гэта ці мала, варта ці не варта выдаткоўваць такія сродкі на падтрыманне свайго здароўя і фізічнага тонусу — кожны вырашае для сябе сам. Галоўнае, што магчымасць выбару ёсць.
Мы в соцсетях
Рубрики
- Актуально (1 119)
- АПК (404)
- Беларусь помнит (156)
- Власть (474)
- Гісторыя Глушчыны (136)
- Год мира и созидания (10)
- Духовность (178)
- Есть вопрос? Есть ответ! (82)
- Как выписать газету (2)
- Калейдоскоп (63)
- Культура (319)
- Общество (5 126)
- Происшествия (398)
- Реклама (0)
- РОЧС информирует (42)
- Спорт (358)
- Творческие проекты (202)
- Тема недели "БелТА" (59)
- Четыре стороны света (4)
- Экономика (407)
Баннеры
Архив газеты
Погода в Глуске