• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Юбілейны школьны дзень

Среда, 5.09.2012 07:00. Category: Общество    

Віншаваннямі, падарункамі, кветкамі і нават святочным салютам, які расквеціў каляровымі агеньчыкамі блакітнае вераснёўскае неба, адзначыла свой юбілейны, 50-ы Дзень ведаў школа №2 Глуска. Так, 1 верасня 1962 года гэтая новая, толькі што пабудаваная школа гасцінна расчыніла дзверы перад сваімі вучнямі. За мінулае паўстагоддзя тут склалася шмат самых добрых традыцый, некаторыя з іх беражліва захоўваюцца і да гэтага часу. Адна з такіх — гэта вынас школьнага сцяга на ўрачыстых лінейках. Вось і зараз лепшыя вучні праносяць яго па пляцоўцы, і ўсе школьнікі, ад самых маленькіх да выпускнікоў, адчуваюць сваё адзінства, сваю прыналежнасць да вялікай школьнай сям’і, гэта яшчэ больш злучае, згуртоўвае, аб’ядноўвае. Так было шмат год назад, так будзе і далей.
Сапраўды, сваё новае пяцідзесяцігоддзе школа №2 сустракае шмат у чым абноўленай. Як зазначыла ў сваім прывітальным слове дырэктар школы Святлана Лісіца, гэтым летам установа ператварылася ў сапраўдную будаўнічую пляцоўку. Дзякуючы фінансавай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і спонсараў, атрымалася адрамантаваць мяккі дах, зрабіць новы прыгожы ганак, у памяшканні з’явіліся санвузлы, у класах новыя дзверы, істотна абнавілася спартыўная зала, а пры дапамозе бацькоў папрыгажэлі, пасвяжэлі кабінеты і калідоры. У школу прыйшлі новыя настаўнікі, першы раз у гэтым годзе тут за парты сеў 21 першакласнік. Для гэтага юбілейнага года сімвалічна, што ў ВНУ паступілі роўна 50 працэнтаў выпускнікоў, а ўвогуле пайшлі вучыцца або працаўладкаваліся ўсе, хто сяголета скончыў школу №2.
І добры выгляд школы, і поспехі яе вучняў — залог таго, што і ў новым пяцідзесяцігоддзі ўстанова будзе ў ліку лепшых устаноў адукацыі раёна. А сяголетнія будаўні-чыя пераўтварэнні — толькі пачатак, запэўніў прысутных старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Раённая ўлада і далей будзе падтрымліваць гэту адну са старэйшых школ раёна.
І сапраўды, яе гісторыя каранямі ідзе значна глыбей, чым на пяцьдзясят гадоў назад, як установа другая школа з’явілася ў Глуску ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, і гэты навучальны год — дзевяносты ў яе гісторыі, таму і падарункаў было шмат: ад раённага выканаўчага камітэта спартсмены школы атрымалі новы тэнісны стол, ад шэфскай гаспадаркі СВК “Дружба” яе старшыня Аляксандр Ківель падарыў відэакамеру, а ад ПМК-86 школа атрымала новы сінтэзатар “Ямаха”. Да віншаванняў вучням і настаўнікам школы з Днём ведаў далучыўся таксама намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Антусаў, пры гэтым зазначыў, што грамадству сёння патрэбны не толькі спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, але і граматныя, добра падрыхтаваныя працаўнікі, дастойныя грамадзяне краіны. Адметна, што ў рамках акцыі “Я — грамадзянін краіны” вучні, якім споўнілася 16 год, атрымалі падарункавыя наборы кніг, а кожнаму першакласніку быў уручаны падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кніга “Беларусь — наша Радзіма”.
Але і на гэтым падарункі і віншаванні не скончыліся: салодкімі пачастункамі школа падзякавала дзвюм сваім футбольным камандам за 2 і 3 месцы ў раённым турніры на прызы райвыканкама. Захоўваць і прадаўжаць ідэалы дабра, праўды і любові — такое пажаданне вучням і першакласнікам 2012 года выказала ў сваім прывітальным слове былая першакласніца 1962 года, а цяпер настаўнік другой школы Вольга Чымбург. А потым вясёлы і залівісты першы званок абвясціў пачатак новага, 51-га вучэбнага года. Няхай і тут, і ва ўсіх навучальных установах раёна ён будзе цікавым, плённым, з пошукамі і адкрыццямі, з сустрэчамі і знаёмствамі, няхай усім падорыць радасць ведаў.

 Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

« Учителя с хорошими оценками
Они работают для людей »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 136)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top