• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Каб з’явілася жаданне застацца

Пятница, 5.10.2012 07:21. Category: Власть    

“Кожны малады спецыяліст, які прыязджае па размеркаванні на сваё першае месца працы з другога раёна або вобласці, з першых жа дзён думае пра тое, каб хутчэй адпрацаваць і вярнуцца дадому. Такім быў некалі я, такія і ўсе, хто ў гэтым годзе прыехаў пасля завяршэння вучобы ў Глускі раён”, — сказаў, пачынаючы традыцыйную штогадовую сустрэчу з маладымі спецыялістамі, старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Між тым, прадоўжыў думку кіраўнік раёна, праблема замацавання кадраў у раёне стаіць даволі востра, літаральна ва ўсе сферы гаспадарання патрабуюцца кваліфікаваныя работнікі, ініцыятыўныя спецыялісты, ёсць патрэба ў кіруючых кадрах. Таму задачы гэтай сустрэчы, падкрэсліў Юрый Дымша, — высвятліць, як уладкаваліся маладыя спецыялісты, як іх сустрэлі на іх першым месцы працы, ці добра наладжаны бытавы бок жыцця, ці ўсё ладзіцца на рабочым месцы ў вырашэнні вытворчых праблем.
У гэтым годзе ў Глускі раён па размеркаванні прыехалі 105 маладых спецыялістаў. Для параўнання зазначым, што летась іх было 57. Як гаворыцца, розніца адчувальная. Сферу адукацыі папоўнілі 11 педагогаў, установы аховы здароўя — 5 медыкаў, па 2 маладыя спецыялісты пачалі працоўную дзейнасць у мясцовым аўтапарку, у “Рамбудзе”, санаторнай школе-інтэрнаце і райвыканкаме. Па адным навічку ў “Жылкамгасе” і раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Штогод папаўняюцца маладымі кадрамі прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, сяголета ў Глускае раённае спажывецкае таварыства ўладкаваліся 7 такіх спецыялістаў, столькі ж маладых работнікаў прынялі нашы ўстановы культуры, 3 чалавекі ўліліся ў калектыў Глускага лясгаса і 9 работнікаў пачалі працаваць у будаўнічай арганізацыі ПМК-249. Як і заўсёды, самы большы атрад маладых спецыялістаў прыйшоў працаваць у сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна — 55 чалавек. Адразу трэба адзначыць, што не ўсе размеркаваныя выпускнікі прыступілі да работы ў гэтых працоўных калектывах: некаторыя, аформіўшы дакументы, пайшлі ў адпачынак па догляду дзіцяці, а хтосьці з юнакоў прызваны ў армію.
Тыя ж, хто пачаў працоўную дзейнасць на Глушчыне, былі запрошаны на гэту сустрэчу ў раённы выканаўчы камітэт, і з кожным з прыехаўшых старшыня райвыканкама пазнаёміўся асабіста. Умовы пражывання, заработная плата, працоўныя абавязкі, адносіны калег і кіраўніцтва — усё цікавіла кіраўніка раёна, таму што ад усіх гэтых прычын у іх сукупнасці і залежыць тое, ці захоча малады спецыяліст застацца ў раёне пасля таго, як адпрацуе абавязковыя два гады. Трэба зазначыць, што ўсе мясцовыя СВК забяспечылі сваіх спецыялістаў жыллём. У раённым жа цэнтры толькі некаторыя атрымалі месцы ў інтэрнатах, іншым даводзіцца жыць на кватэрах, але згодна з працоўнымі дагаворамі прадпрыемствы поўнасцю або часткова кампенсуюць выдаткі па аплаце. Таму колькі-небудзь значных скаргаў на ўмовы пражывання і працы ад маладых спецыялістаў не паступала, тыя ж просьбы або пажаданні, што былі выказаны, кіраўнік раёна ўзяў на асабісты кантроль, па некаторых даў адказы прама падчас сустрэчы. Давалі свае каментарыі таксама кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і спецыялісты па кадравай рабоце, бо ад іх агульных намаганняў залежыць, ці захоча гэта маладое папаўненне застацца ў раёне. “Наша задача, — падкрэсліў Юрый Дымша, — так наладзіць вытворчы працэс на рабочым месцы, паклапаціцца пра бытавыя зручнасці і вольны час, каб думкі пра ад’езд з раёна памяняліся на жаданне тут застацца, бо моладзь — развіццё Глушчыны, прадаўжэнне жыцця”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Кожны дзень з добрым настроем!
Торжественное собрание, посвященное профессиональному празднику учителей, прошло 5 октября в Глуске »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top