• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Настаўнікі — пра паэтаў

Вторник, 23.10.2012 07:36. Category: Общество    

2012 год азнаменаваў літаратурнае жыццё краіны імёнамі волатаў беларускай культуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Здаецца, яшчэ нядаўна шырока адзначалася 130 год з дня нараджэння Янкі Купалы, а ўжо праз некалькі дзён мы будзем святкаваць юбілей Якуба Коласа.
Жыхары нашага раёна не застаюцца ў баку ад падзей. У ліпені, напрыклад, настаўнікі глускіх школ, супрацоўнікі раённага аддзела адукацыі і бібліятэкары наведалі Вязынку – месца, дзе нарадзіўся Янка Купала. У школах і бібліятэках наладжваюцца вечарыны, літаратурныя чытанні паводле творчасці вялікіх паэтаў.
17 кастрычніка ў другой школе райцэнтра адбылася канферэнцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, таксама прысвечаная Янку Купалу і Якубу Коласу. Першыя ж хвіліны былі сюрпрызам для прысутных і настроілі іх на творчы лад. Свой верш, прысвечаны песнярам, прачытала намеснік дырэктара Глускай сярэдняй школы № 2 Алена Тарашчук. Незвычайнасць была ў тым, што верш гэты яна напісала яшчэ 30 год назад, будучы васьмікласніцай Ленай Харытановіч, а надрукаваны ён быў у раённай газеце, якая тады яшчэ называлася “Сцяг Радзімы”. За той верш дзяўчына атрымала дыплом абласнога аддзела адукацыі, а газету з надрукаванымі радкамі яна захоўвае і дагэтуль як адну з прыступак, што вялі яе да настаўніцкай і літаратурнай працы.
Пасля былі выступленні настаўнікаў. Вылучыць лепшае немагчыма. Кожнае было адметным, прагучала шмат малавядомай інфармацыі, такой, што добра ведаць самому і чым можна зацікавіць вучняў. Святлана Лабадаева, дырэктар Клятнянскай школы, правяла прысутных шляхамі Купалы і Коласа, паказала фотаздымкі тых мясцін, дзе жылі песняры. Бярозаўскі настаўнік Аляксандр Падбярозны зрабіў акцэнт на прозе Якуба Коласа, а Алена Прытуленка, настаўніца Заеліцкай школы, вельмі цікава распавяла аб яго музах — жанчынах, што натхнялі паэта на стварэнне лірычных радкоў. Многія ведаюць, што ў сям’і Міцкевічаў было 13 дзяцей, але ўвагу аддаюць самаму вядомаму — Якубу Коласу. Анастасія Гайшун, настаўніца Глускай школы № 2, расказала аб тым, як склаўся лёс братоў і сясцёр Якуба Коласа, якія ўзаемаадносіны былі паміж роднымі, тым самым раскрыла з іншага боку постаць песняра. Настаўніца першай школы райцэнтра Аксана Васілеўская расказала пра зносіны Янкі Купалы з жыхарамі Магілёўшчыны. У Глуск класік, на жаль, не трапляў, а вось у Бабруйску быў неаднаразова, сустракаўся з жыхарамі, нават школа была названа яго іменем з асабістага дазволу паэта. Вольга Гааг, таксама настаўніца першай школы, адзначыла, што Купалу нездарма называюць уладаром беларускай песні: ці не самая вялікая колькасць музычных твораў, напісаных на вершы класікаў, створана менавіта на радкі Купалы. Канешне, прызнаныя выканаўцы купалаўскіх вершаў — “Песняры”, але і ў рэпертуары такіх сучасных калектываў, як гурт “Жаба ў каляіне”, “Крамбамбуля”, яны часта сустракаюцца.
Некалькі гадзін канферэнцыі праляцелі хутка і незаўважна, а настаўнікі выйшлі адтуль акрыленыя і натхнёныя на творчасць.

Аксана ПЯТРОВА

Запавет песняра
У імені гэтым – Янка Купала – 
Талент і справы, мары і лёс.
Шчыра жалейка яго заіграла.
Доля народа яе хвалявала.
Смела Гусляр яго заклікі нёс.

Шляхам жыцця ён упэўнена крочыў
І беларусаў клікаў на сход.
Смела глядзеў самаўладдзю у вочы
І зваяваным волю прарочыў,
Вёў да свабоды і шчасця народ.

Сэрцам і думамі шчыра маліўся
За мужыка, што душой заскаруз,
За мужыка, што тутэйшым лічыўся,
Каб ад пакутнага сну абудзіўся,
З гонарам вымавіў: я – беларус!

Каб не было больш раскіданых гнёздаў,
Каб не спытаць Бандароўніных слёз,
У кожным радку – хваляванне і роздум,
Што людзьмі звацца ніколі не позна,
Кліч “Не шукай долі там, дзе не рос!”.

Вечнай трывогай за роднае слова
Вершы напятай струною звіняць.
Каб расцвітала краіна і мова,
Годзе па-рабску схіляць нам галовы!
Выйдзі, старонка, на сенажаць!

Быць Беларусі птушкай крылатай
І над Арэсай-ракой красаваць!
Не прыніжацца ў панскіх палатах
Нават за цэлыя гуслі дукатаў,
Каб песняй адвечнаю долі не стаць.

З цэлым народам гутарку весці,
Быць яго голасам марыў паэт,
Каб Беларусь маладая у свеце
Сцяг незалежнасці здолела несці –
Вось песняра запавет!

Наталля КУКСІК, настаўніца Глускай СШ № 1 

« Стары будынак пад новым дахам
Школа готовится к юбилею »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 055)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (295)
    • Гісторыя Глушчыны (113)
    • Год исторической памяти (46)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (252)
    • Общество (4 633)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (29)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (187)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (289)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top