Темы

Ранняя дыягностыка – не прысуд

Ранняя дыягностыка – не прысуд

Спецыялісты гэтай перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі Чырвонага Крыжа і абласнога дыягнастычнага цэнтра ў Глускім раёне працуюць не першы раз. І заўсёды да іх на абследаванне, якое праводзіцца ў рамках “чарнобыльскай” праграмы, запісваюцца дзясяткі людзей. Як зазначыў у размове з намі кіраўнік перасоўнай лабараторыі Уладзімір Водзічаў, асноўная мэта такіх выездаў — ранняя дыягностыка рака метадам масавага абследавання людзей. Глускі раён падлягае агляду раз у два гады. У свой час праводзілася абследаванне толькі шчытападобнай залозы, аднак у сувязі з запушчанасцю па вобласці і рэспубліцы ў цэлым захворвання на рак малочнай залозы і жаночых органаў па ініцыятыве абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа ў штат лабараторыі былі ўведзены яшчэ два спецыялісты. Такім чынам, зараз абследаванне праводзяць тры спецыялісты — эндакрынолаг, мамолаг і гінеколаг. Калі выяўляецца пэўная праблема, чалавеку даюць кансультацыі, рэкамендацыі прайсці далейшае, больш паглыбленае абследаванне, пры неабходнасці выдаюцца накірункі ў анкалагічны дыспансер або дыягнастычны цэнтр. Што датычыць шчытападобнай залозы, то, па словах урача-эндакрынолага Уладзіміра Водзічава, каля 30 працэнтаў абследаваных маюць у ёй пэўныя змены, але ў падаўляючай большасці выпадкаў яны не з’яўляюцца небяспечнымі для здароўя. Аднак сустракаюцца і такія выпадкі, дзеля якіх якраз і працуюць медыкі дыягнастычнай лабараторыі. Для ўдакладнення дыягназу людзей накіроўваюць на даабследаванне, за якім нярэдка ідзе аператыўнае лячэнне. Такім чынам за год выяўляюцца прыкладна каля 40 – 50 выпадкаў рака шчытападобнай залозы.
— Гаворка ідзе пра тых пацыентаў, — удакладняе Уладзімір Водзічаў, — хто, атрымаўшы накіраванне, прайшоў далейшае абследаванне і лячыўся. Аднак, на жаль, па незразумелых прычынах гэта робяць не ўсе. Таму хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна, каму будуць дадзены такія рэкамендацыі, аднесціся да іх, як і да свайго здароўя, больш уважліва.
Спецыялісты перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі ў нашым раёне будуць працаваць 8 дзён (з панядзелка па чацвер на гэтым тыдні і з панядзелка па чацвер на наступным). Абследаванне жыхароў раёна праводзіцца ў памяшканнях цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і паліклінікі, урачы прымаюць наведвальнікаў згодна са складзеным графікам. Як паведаміла нам старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Паплаўская, на прыём да медыкаў з працоўных калектываў раёна ўжо запісана больш за паўтары тысячы чалавек, аднак зрабіць гэта самастойна і непасрэдна ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання могуць і іншыя грамадзяне, хто мае такую патрэбу. Галоўнае для кожнага абследаванага чалавека — давесці пачатую справу да канца: калі дыягназ пацвердзіцца, прайсці неабходнае лячэнне. Спісы тых, каму гэта патрэбна зрабіць, пасля работы дыягнастычнай лабараторыі будуць знаходзіцца ў раённай паліклініцы.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА
На здымку: кіраўнік перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі, урач-эндакрынолаг Уладзімір Водзічаў вядзе прыём пацыента

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем