Темы

Па ініцыятыве міжнароднай дабрачыннай ірландскай арганізацыі“Праект дзецям Чарнобыля” ў Глуску стартуе новы праект — арганізацыя дома незалежнага пражывання маладых інвалідаў

Па ініцыятыве міжнароднай дабрачыннай ірландскай арганізацыі“Праект дзецям Чарнобыля” ў Глуску стартуе новы праект — арганізацыя дома незалежнага пражывання маладых інвалідаў

Прынцыповая дамоўленасць аб гэтым дасягнута падчас нядаўняй сустрэчы, што адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. У абмеркаванні пытання прымалі ўдзел выканаўчы дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Праект дзецям Чарнобыля” Эдзі Роуч, член савета дырэктараў арганізацыі Хэлен Фохнан, каардынатар медыцынскіх праграм Мары Кокс і дырэктар Прадстаўніцтва дабрачыннай арганізацыі “Праект дзецям Чарнобыля” ў Рэспубліцы Беларусь Валянцін Чарнякевіч. Прымаючы бок прадстаўлялі старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша, яго намеснік па сацыяльных пытаннях Людміла Клыга, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка і начальнік аддзела стацыянарнага абслугоўвання насельніцтва камітэта Святлана Сцяпанава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Кірэй, дырэктар Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Вячаслаў Клімовіч.
Трэба зазначыць, што на тэрыторыі Глускага раёна дабрачынная арганізацыя “Праект дзецям Чарнобыля” працуе ўжо на працягу некалькіх гадоў. Вынікам іх работы стала адкрыццё будынка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў (больш вядомага як “ірландскі дом”), прафінансавана стварэнне двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Пастаянная дапамога і падтрымка аказваецца Веснаўскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў, дзе з дапамогай ірландскіх спонсараў адрамантаваны і адкрыты два дамы з пакоямі для асобнага пражывання маладых інвалідаў, дзе юнакі і дзяўчаты набываюць навыкі самаабслугоўвання.
Зараз плануецца зрабіць наступны крок у гэтым накірунку: дабрачынная арганізацыя “Праект дзецям Чарнобыля” набудзе ў Глуску дом, дзе пасля праведзенай неабходнай рэканструкцыі змогуць пасяліцца некалькі выхаванцаў Веснаўскага дома-інтэрната (прызнаных дзеяздольнымі) для далейшага развіцця навыкаў самастойнага пражывання (пад часовым назіраннем выхавацеля), магчымага працаўладкавання і інтэграцыі іх у грамадства. Неабходныя арганізацыйныя захады прадпрымаюцца ўжо, а завяршыць праект плануецца да канца наступнага года.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем