Темы

Па коласаўскіх мясцінах

Па коласаўскіх мясцінах

Кожны лістапад у Беларусі святкуюць «Каласавіны”, прысвечаныя народнаму паэту Якубу Коласу. У гэтым годзе яны праходзяць асабліва ўрачыста, таму што прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння песняра.
Да мерапрыемстваў з нагоды юбілею далучыліся і жыхары нашага раёна. Напярэдадні свята настаўнікі, бібліятэкары, музейныя работнікі наведалі мясціны, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Кастусь Міцкевіч, вядомы ўсяму свету пад іменем Якуба Коласа. Экскурсія аказалася сапраўдным падарожжам. Надвор’е, як на заказ, было сонечным, цёплым, спрыяла добраму настрою. Незвычайным было тое, што экскурсію праводзіў Юрый Міцкевіч, унук Якуба Коласа. За 4 гадзіны глушчане наведалі некалькі мясцін, у кожнай адкрываючы для сябе нешта новае.
У Акінчыцах госці не толькі наведалі хату, дзе нарадзіўся Колас, але і пачулі гісторыю ўзнікнення гэтай вёскі, шмат даведаліся пра зносіны князёў Радзівілаў са сваімі падданымі. Цікава было ўбачыць на свае вочы асабістыя рэчы сям’і Міцкевічаў: званочак ляснічага, які збіраў людзей у выпадку небяспекі, боты, якія насіла Ганна, маці Якуба Коласа, ікону 19-га стагоддзя, што вісела ў хаце Міцкевічаў, і іншыя.
Наступным прыпынкам была Альбуць — месца, дзе сям’я Коласа пражыла 5 гадоў. Тут экскурсанты сапраўды адпачылі душою: кожны факт свайго апавядання Юрый Міцкевіч суправаджаў радкамі з паэмы “Новая зямля”. Настаўнікі пабачылі і палаці за печчу, на якіх спаў, калоцячыся ад страху, дарэктар са сваімі вучнямі, і паляўнічую “торбу з кутасамі”, і стол паміж дзвюх лавак, дзе вялікая сям’я Міцкевічаў збіралася на снеданне. Убачылі і многія рэчы, зробленыя дзядзькам Антосем, у тым ліку чамадан, падобны на той, з якім Колас не расставаўся са студэнцкіх часоў. Менавіта ў такім чамадане знаходзіўся рукапіс “Сымона-музыкі”, калі яго выкралі з цягні-ка разам з чамаданам. Паэму прыйшлося ўзнаўляць па памяці.
Многія экскурсанты сфатаграфаваліся каля знакамітай крынічкі, “абодва берагі каторай лазняк, ракітнік абступалі”. Слова Альбуць у перакладзе абазначае “чысты, прыгожы”, і ўсе сышліся на думцы, што нездарма хутар быў так названы. Несумненна, прыгажосць гэтых мясцін паспрыяла развіццю паэтычнага таленту Якуба Коласа.
Апошнім пунктам экскурсіі была Смольня — хутар непадалёку ад Мікалаеўшчыны, якую Колас лічыў сваёй радзімай. Тут экскурсанты многае даведаліся аб родзічах Якуба Коласа, задавалі шмат пытанняў, звязаных з асабістым жыццём і творчасцю паэта, а таксама пачулі яшчэ некалькі гісторый, звязаных з Радзівіламі. Зацікавіла настаўнікаў выстава кніг з перакладамі коласаўскіх твораў на іншыя мовы. Цікава было паглядзець на кітайскае выданне з ілюстрацыямі, на якіх дзед Талаш выглядае, як тыповы… кітайскі селянін.
Усе ад’язджалі са Стаўбцоўшчыны задаволеныя. “Цікавы аповед на чыстай беларускай мове”, “вельмі прыгожыя мясціны”, “з’ездзілі зусім не дарэмна” — такія словы гучалі ў аўтобусе. Дарэчы, гэта ўжо не першая паездка настаўнікаў па знакамітых мясцінах, таму гучала і пытанне: куды мы паедзем у наступны раз? Упэўнена, што наступны раз будзе даволі хутка. І ад імя ўсіх тых, хто ездзіў на экскурсію, хачу сказаць вялікае дзякуй Ніне Іванаўне Беразоўскай, якая арганізоўвае такія цікавыя паездкі.

А.ПЯТРОВА
Фота аўтара

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024