Темы

Пад высокімі купаламі храма

Пад высокімі купаламі храма

Навошта будуюцца храмы, калі Бог паўсюдна, а значыць, і маліцца яму можна таксама ўсюды? Гэта так, але менавіта тут, у доме Божым, пад высокімі купаламі храма, нам больш удаецца настроіць душу на малітоўны лад, адысці ад штодзённай мітусні, паглыбіцца ў малітву, а самае галоўнае — праз таінства еўхарыстыі далучыцца да Хрыста.
Сёння ўжо нямнога засталося тых людзей, што пачыналі будаўніцтва Свята-Богаяўленскага храма ў Глуску, хто ўручную разгружаў і насіў цэглу, выконваў іншыя падрыхтоўчыя работы, каб гэты храм узняўся над наваколлем, стаў упрыгажэннем горада, месцам агульнай малітвы веруючых. Але, напэўна, шмат хто памятае лістападаўскі дзень 2002 года, з якога, пасля асвячэння храма, пачалося быццам бы другое, духоўнае яго жыццё. Яно, як і далейшае ўпрыгажэнне і добраўпарадкаванне прадаўжаецца і зараз. Прадаўжаецца агульнымі намаганнямі свяшчэннікаў і прыхаджан — іх фізічнай працай, матэрыяльнымі ахвяраваннямі і, безумоўна, малітвамі. Вось чаму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, які разам з клірам Бабруйскай епархіі з нагоды 10-годдзя асвячэння храма правёў тут святочнае богаслужэнне, падзякаваў усім за іх старанні і перадаў прывітанне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, а разам з гэтым, па яго даручэнні, узнагароды — медалі, граматы, падзякі. Іх удастоены протаіярэй Мікалай Глаз, прыхаджане Кацярына Фядосава, Зінаіда Рымашэўская, Наталля Байдакова, Сяргей Байдакоў, Вольга Рамановіч, Яўгенія Маеўская, Зоя Слабаднік, Ніна Мацяшук, Галіна Шмігельская, Лідзія Баркоўская, Вольга Абраменка, Тамара Байкова, а таксама настаяцель храма протаіярэй Міхаіл Лазоўскі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость