Темы

З клопатам аб развіцці жывёлагадоўлі

Пачалося зімне-стойлавае ўтрыманне жывёлы. Для папаўнення цукру ў рацыёне кармлення гаспадаркі раёна заключылі дамоўленасць са Слуцкім цукроварафінадным камбінатам на пастаўку патакі меласы (адыходы перапрацоўкі цукровых буракоў) у колькасці 279 тон. Ужо завезены першыя 142 тоны гэтага корму, які будзе захоўвацца ў спецыяльных ёмістасцях, і дабаўляць у рацыён яго будуць з разліку 1 кілаграм патакі на карову.
Таксама з гэтага ж камбіната завезлі 621 тону жамерыны цукровабурачнай. З паяданнем гэтага сакавітага корму ў жывёлін паляпшаецца стрававальны працэс. Дарэчы ў кармах і багатыя бялком рапсавыя жамерыны, і некаторыя гаспадаркі набылі першыя 25 тон іх на Бабруйскім рапсавым заводзе.
Сельскагаспадарчыя вытворцы заклапочаны далейшым развіццём жывёлагадоўчай галіны. З гэтай нагоды асаблівае значэнне надаецца высокапрадукцыйным каровам. Таму для іх, а таксама для навацельных на Бабруйскім камбінаце хлебапрадуктаў закуплена 106 тон спецыяльнага камбікорму. А некаторыя аграрыі завезлі з Бабруйскага гідролізнага завода ў цэлым 305 тон брагі — для лепшага паядання кармоў. Відавочна, многае робіцца і яшчэ будзе зроблена для збалансаванасці рацыёну жывёлы.

Последние новости

Актуально

Рабочие без зарплаты — начальник с премией?

15 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

С теплом и дождем

15 июля 2025
Читать новость
Общество

#НашеЛучшее

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость