Темы

Казка для дзяцей, падзяка – бацькам

Казка для дзяцей, падзяка – бацькам

У самым пачатку зімы, 3 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта добрая нагода яшчэ раз звярнуць увагу на людзей з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не застаюцца сам-насам са сваёй бядой, што побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку. Інваліднасць – вельмі істотная праблема ў любой краіне свету, незалежна ад яе заможнасці і развіцця. Ва ўсім свеце жыве каля 700 мільёнаў інвалідаў рознай ступені інваліднасці. Гэта значыць, што амаль у кожнага дзясятага жыхара зямлі ў большай ці меншай ступені абмежаваныя магчымасці.
У Глускім раёне пражывае 1 393 інваліды, з іх — 65 калясачнікаў і 44 дзіцяці. Гэтым людзям патрэбна не столькі апека, колькі рэальная магчымасць жыць і працаваць без абмежаванняў. Сацыяльная падтрымка гэтай катэгорыі людзей – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі: адрасная дапамога, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, медыцынская дапамога і рэабілітацыя. Дзяржаўнымі органамі ўлады распрацаваны шматлікія праграмы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Трэцяга снежня ў Глускім раённым Доме культуры адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў, куды былі запрошаны дзеці.
З уступным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Людміла Клыга. Яна зазначыла, што гэты дзень ва ўсім свеце адзначаюць для таго, каб засяродзіць увагу ўсіх грамадскіх аб’яднанняў і кожнага грамадзяніна любой краіны на тых, хто мае абмежаваныя магчымасці. Намеснік старшыні райвыканкама шчыра падзякавала бацькам за іх штодзённы клопат, за іх цярплівасць і спагаду. За тое, што яны не апускаюць рукі, а робяць усё магчымае і немагчымае, каб палепшыць жыццё сваіх дзяцей. Напрыканцы свайго выступлення Людміла Клыга пажадала моцнага здароўя бацькам і іх дзецям.
Пасля афіцыйнай часткі работнікі культуры падарылі дзецям тэатралізаванае прадстаўленне. Тут быў і ленаваты заяц, і паважны цар звяроў — леў, і недарэкі пінгвіны, і вясёлыя бабкі Ёжкі. А ў ролі расказчыцы выступіла фея Смяшынка. Дзеці з затоеным дыханнем сачылі за казачным дзеяннем, што разгарнулася на сцэне. Пасля прадстаўлення героі казкі звярнуліся да дзяцей і іх бацькоў з пажаданнямі ўсяго самага найлепшага і ўручылі салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.
Але на гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. У файе размясцілася выстава вырабаў, што зрабілі сваімі рукамі выхаванцы гурткоў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Веснаўскага дзіцячага дома-інтэрната. Кожны мог падысці і не толькі паглядзець, але і набыць што-небудзь. Многіх зацікавіла выстава Веснаўскага дома-інтэрната, а менавіта вырабы з дрэва — невялікія складныя табурэткі, стол, стульчык для пікніка.
Хто хоць аднойчы сутыкаўся з дзецьмі, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці, хто гутарыў з імі, той ведае, што гэта самыя шчырыя, самыя ласкавыя дзеці. Яны не ўмеюць хлусіць, не ўмеюць хітрыць, шчыра аддаюць сваю любоў тым, хто знаходзіцца побач. І самая вялікая ўзнагарода — бачыць усмешкі на тварах гэтых дзяцей. Так і адбылося: усе прысутныя пайшлі дадому з вясёлым настроем.

Лілія ХАРЛАНЧУК
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Благотворительная кампания «Ваша дапамога» продолжается в Глусском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Денис Дук назначен ректором Академии управления при Президенте Республики Беларусь

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко согласовал назначение новых руководителей местной вертикали

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Последствия непогоды в Могилёвской области

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Что в «Глусском лукошке»? Побывали в цеху заморозки Глусского обособленного структурного подразделения Кличевского райпо

13 октября 2025
Читать новость
Культура

«Глушанский хуторок»: осенняя симфония народных традиций и калейдоскоп ремесел

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем