• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Рэканструкцыя вырашыць праблему кадраў

Пятница, 11.01.2013 07:45. Category: Экономика    

У Глускім раёне ў мінулым годзе пачаліся работы па рэканструкцыі сямі малочна-таварных фермаў – у кожнай з мясцовых гаспадарак. Новыя жывёлагадоўчыя аб’екты з’явяцца ў Слабодцы, Усцярхах, Даколі, Калацічах, Слаўкавічах, Завалочыцах і Дуброве, манавіта тут будуюцца па два новыя даільна-малочныя хлявы, а размешчаныя побач з імі старыя жывёлагадоўчыя будынкі будуць адрамантаваны пад памяшканні для вырошчвання маладняку, утрымання сухастойных кароў. Праводзімыя будаўнічыя работы знаходзяцца пад пільнай увагай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і асабіста старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы.
Як патлумачыў нам кіраўнік раёна пасля чарговага наведвання аб’ектаў на гэтым тыдні, кожнай гаспадарцы ААТ “Бабушкіна крынка” выдзеліла па 2 мільярды рублёў на набыццё будаўнічых матэрыялаў, і гэтыя сродкі ўжо асвоены. Таксама паўсюдна заліты падмуркі, устаноўлены сценавыя панелі і каркасы. Калі параўноўваць тэмпы работ, то большыя аб’ёмы выкананы ў СВК “Калгас “Зара камуны”, гаспадарцы, якая першай змагла ўзяць крэдыт Белаграпрамбанка. Тут будаўнікамі ПМК-249 ужо зманціраваны даільна-малочны блок, завяршаюцца работы на даху, таксама накрыты каркас на адным з хлявоў, устаноўлена стойлавае абсталяванне, забетаніраваны выгульны двор і гнаясховішча. Паколькі ўсе выдзеленыя сродкі ўжо асвоены, тэмпы будаўнічых работ цяпер запаволены. З-за адсутнасці фінансавання адчуваюцца цяжкасці і ў Слаўкавічах, на аб’екце СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, тут асвоены толькі 2 мільярды, што былі выдзелены на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
Зараз усе сілы мясцовых будаўнікоў сканцэнтраваны ў Слабодцы, на асваенні сродкаў, выдзеленых сельскагаспадарчаму кааператыву “Калгас “Зара”, аднак тэмпы работ, якія тут вядзе мясцовая арганізацыя “Рамбуд”, па словах Юрыя Дымшы, задавольваць не могуць: працаваць можна і патрэбна і хутчэй, і больш якасна.
На тры фермы, у Завалочыцах УКСП “Завалочыцы”, Даколі СВК “Дружба” і Дуброве РАПТЗ, завезены металапрофіль для дахаў, і, каб не дапусціць спынення работ на гэтых жывёлагадоўчых аб’ектах, вырашаны праблемы пастаўкі лесу для будаўнічых арганізацый. Для паскарэння тэмпаў рэканструкцыі фермаў, па даручэнні губернатара Пятра Рудніка лясгасы вобласці, у тым ліку і Глускі, пачалі вырабляць трохвугольныя драўляныя каркасы для будынкаў №2 .
— Апошнім часам, – каменціруе сітуацыю старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша, – у жывёлагадоўлі даволі востра паўстала праблема кадраў рабочых спецыяльнасцяў, і будаўніцтва гэтых узбуйненых малочна-таварных комплексаў, дзе большасць працэсаў будзе механізавана, дазволіць не толькі вырашыць гэтае пытанне, але і зменшыць затраты працы на адзінку прадукцыі. А малочныя фермы, якія састарэлі маральна і фізічна (7 МТФ), з уводам новых аб’ектаў будуць закрыты або перапрафіляваны.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« З віншаваннямі і падарункамі
Калі прыходзіць Новы год »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (403)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top