Темы

Адліга лыжні не перашкода

Адліга лыжні не перашкода

Калі правільна падарбаць лыжную мазь, сцвярджаюць вопытныя лыжнікі, то можна ехаць па любой лыжні і ў любое надвор’е. Зараз зімовы марозны дух у лютаўскае паветра паціху вяртаецца, а вось у мінулыя выхадныя адчувалася адліга, а перад гэтым нават было неяк задажджыла. Аднак такія абставіны, на шчасце, не сапсавалі настрою на правядзенне раённай лыжні. У суботу раніцай на мясцовым стадыёне сабралася больш за паўтары сотні лыжнікаў-аматараў з розных устаноў, прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна — 21 каманда падала заяўкі на ўдзел у Беларускай лыжні-2013. У балельшчыках таксама недахопу не было. Узрост удзельнікаў — ад 18 да 50 гадоў і старэйшыя, таму залік вынікаў вёўся па чатырох узроставых групах сярод мужчын і жанчын асобна. Не будзем паглыбляцца ў эмацыянальны бок спаборніцтваў, бо ўсе адчуванні на старце і фінішы, асабліва калі ты ў лідарах, трэба перажыць самому, таму проста назавём тых, хто стаў пераможцам і прызёрам на сваіх дыстанцыях.
Ва ўзроставай групе ад 18 да 29 гадоў першымі былі: Аляксандр Валёха (аддзел адукацыі), Андрэй Іваноў (лясгас) і Павел Нікітка (райвыканкам). Сярод жанчын першымі да фінішу прыйшлі Таццяна Сярко (УКП “Жылкамгас”), Святлана Балыка (ПМК-249) і Вольга Белаушка (зборная аддзела па надзвычайных сітуацыях і КБА). Узроставая група ад 30 да 39 гадоў, мужчыны: Уладзімір Падбярозкін (раён электрасетак), Аляксандр Грамыка (РАНС-КБА), Сяргей Кісялёў (УКП “Жылкамгас”); жанчыны: Ірына Башкевіч (райвыканкам), Алена Лобах (УКП “Жылкамгас”), на трэцім месцы дзве ўдзельніцы —Аляксандра Ліневіч (аддзел адукацыі) і Аксана Дзяшчэня (РАНС-КБА). Ва ўзроставай групе 40 — 49 гадоў месцы з першага па трэцяе размеркаваліся наступным чынам: Анатоль Муха (лясгас), Аляксандр Дзяшчэня (раён электрасетак), Анатоль Мядзведка (аддзел адукацыі); жанчыны: Галіна Юхневіч (аддзел адукацыі), Святлана Нікітка (лясгас), Марыя Шчарбіна (УКП “Жылкамгас”). Удзельнікі старэйшай узроставай групы таксама паказалі добрыя вынікі і па праву занялі свае месцы на п’едэстале пераможцаў, гэта Уладзімір Тупіца (аддзел адукацыі), Генадзь Муха (лясгас), Іван Шантар (раён газазабеспячэння); сярод жанчын вызначыліся Чулпан Шарамет (лясгас), Зоя Бурлакова (аддзел адукацыі) і Валянціна Сакалоўская (УКП “Жылкамгас”).
Сярод каманд фізічнай культуры (у залік браліся чатыры лепшыя вынікі) на першым месцы раённы аддзел адукацыі, другое ў лыжнікаў Глускага лясгаса, на трэцім УКП “Жылкамгас”.
Сярод каманд сельскагаспадарчых прадпрыемстваў тройку лідараў пачынае СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, на другім месцы СВК “Дружба”, на трэцім каманда СВК “Калгас “Зара камуны”. Высокім камандным вынікам паспрыялі добрыя вынікі лідараў у асабістым заліку, лепш за іншых выступілі: Іван Барысевіч (СВК “Дружба”), Раман Чабанюк (СВК “Калгас “Зара”), Андрэй Юшкевіч (СВК “Калгас “Зара камуны”); сярод жанчын гэта Аксана Лустава (“СВК “Калгас “Слаўгарадскі”), Наталля Ахрэмчык (СВК “Калгас “Зара камуны”) і Іна Гайшун з гэтай жа гаспадаркі.
Але найбольш цікавым для ўсіх, думаецца, быў апошні забег на 2 кіламетры, забег на званне лепшага лыжніка раёна, у ім маглі прымаць удзел усе жадаючыя. Інтрыга з’явілася з самага пачатку і захоўвалася да апошніх метраў дыстанцыі, бо да фінішу адначасова прыйшлі адразу два спартсмены-аматары: Анатоль Муха, прадстаўнік Глускага лясгаса, і Юрый Голуб, вучань СШ №2, яны і прызнаны лепшымі лыжнікамі раённай лыжні-2013. Другі вынік паказаў таксама вучань другой школы Максім Дземідовіч, трэцім быў работнік лясгаса Аляксандр Мішур.
Як паведамілі нам у аддзеле фізкультуры, спорту і турызму, наступныя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды будуць па плаванні. Выступленні каманд фізкультуры гарпасялковых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый таксама будуць арганізаваны ў адзін дзень.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024