Дзесяць лепшых лыжнікаў на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Дымшам прадстаўлялі Глушчыну на абласным зімовым спартыўным свяце “Беларуская лыжня-2013”. Лыжнымі гонкамі аматары гэтага віду спорту адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны. У Пячэрскім лесапарку, што ў Магілёве, 23 лютага сабраліся больш за 400 спартсменаў з усіх раёнаў вобласці.
Па словах нашых удзельнікаў, дзень выдаўся цудоўны, лыжня была добрай і агульны настрой быў не столькі на перамогу, колькі проста на ўдзел, на актыўны адпачынак і атрыманне станоўчых эмоцый як ад самаго прабегу, так і ад смачнай салдацкай кашы, гарачага чаю і агульнай святочнай атмасферы.
Даеш лыжню!
Понедельник, 4.03.2013 09:22. Category: Общество