• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дэпутаты разгледзелі, абмеркавалі, зацвердзілі

Пятница, 22.03.2013 08:36. Category: Власть    

Цырымоніяй узнагароджання пачалася работа чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 19 сакавіка. Разгледзеўшы матэрыялы штогадовага спаборніцтва сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сельскіх населеных пунктаў Магілёўскай вобласці за 2012 год, прэзідыум Магілёўскага Савета дэпутатаў адзначыў станоўчую работу і ўзнагародзіў грашовай прэміяй старасту вёскі Бабірова Завалочыцкага сельсавета Глускага раёна Таццяну Храпко. Прэмію і кветкі Таццяне Леанідаўне ўручыў старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік. Падзячнымі пісьмамі Глускага раённага Савета дэпутатаў адзначана добрая работа па ахове парадку капітана міліцыі, старшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Ягора Руднева і лейтэнанта міліцыі, участковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Максіма Валеева.
Падтрымаўшы ўзнагароджаных апладысментамі, дэпутаты перайшлі да рабочых момантаў. Паколькі справаздача аб рабоце прэзідыума Глускага раённага Савета дэпутатаў, як і некалькі раней справаздача аб рабоце раённага выканаўчага камітэта, былі надрукаваны ў раённай газеце “Радзіма”, дэпутаты прынялі рашэнне адразу перайсці да абмеркавання гэтых пытанняў, вынесеных у парадак дня сесіі. Аб рабоце калектыву ПМК-86 “Водбуд” у мінулым годзе расказаў кіраўнік арганізацыі, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Балашэвіцкай выбарчай акрузе №33 Ігар Арцёмчык. Пра зробленае ў мінулым годзе, а таксама пра планы па газіфікацыі на гэты год гаварыў начальнік Глускага раёна газазабеспячэння Генадзь Цэдзік. Аб’ектыўнымі, дакладнымі, а часам і самакрытычнымі былі выступленні дырэктара эксперыментальнай базы “Глуск” Леаніда Грамыкі, старшыні Каткаўскага сельскага Савета Анатоля Касько, начальніка ПМК-249 Віктара Кісялевіча, начальніка інспекцыі па падатках і зборах па Глускім раёне Руслана Іларыёнава. Падзялілася вопытам сваёй работы па арганізацыі мясцовага самакіравання стараста вёскі Бабірова Таццяна Храпко. Як зазначыў старшыня райвыканкама Юрый Дымша, падводзячы вынікі выступленняў, у раённай выканаўчай улады ёсць упэўненасць у тым, што большасць галін народнай гаспадаркі раёна справіцца з тымі задачамі, якія стаяць перад раёнам на гэты год. Але ёсць і праблемныя моманты, на якія нельга закрываць вочы, асабліва адчувальныя яны ў сельскай гаспадарцы, і гэта патрабуе дадатковых намаганняў ад кіраўніцтва гаспадарак і спецыялістаў галіновага ўпраўлення.
Пасля таго, як дэпутаты зацвердзілі тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Глускага раёна, заслухалі ход выканання праграмы дэмаграфічнай бяспекі Глускага раёна ў 2012 годзе і разгледзелі іншыя пытанні парадку дня, чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў завяршыла сваю работу.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

На здымку: старшыня раённага Савета дэпутатаў А.Баброўнік узнагароджвае ўчастковага інспектара Я.Руднева

« С наградой, Виталий Алексеевич!
24 марта свой профессиональный праздник отмечают работники жилищно-коммунального хозяйства »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 301)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (18)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top