Темы

Асабісты ўклад і агульны вынік

Калектыў Глускага раённага спажывецкага таварыства заняў першае месца ў галіне “грамадскае харчаванне” сярод раённых спажывецкіх таварыстваў Магілёўскай вобласці па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2012 год. Ганаровая грамата з адпаведным запісам была ўручана старшыні праўлення Глускага райпо Сяргею Зубчонку падчас правядзення справаздачнага сходу ўпаўнаважаных Магілёўскага аблспажыўсаюза.
І сапраўды, за мінулы год прадпрыемствамі грамадскага харчавання план тавараабароту выкананы на 104,1% пры прагнозным паказчыку 102. Чысты прыбытак склаў 232 мільёны рублёў, а ўласнай прадукцыі было выпушчана больш як на 6 мільярдаў рублёў. У сярэднім на аднаго чалавека прадукцыі ўласнай вытворчасці было рэалізавана на 573 тысячы рублёў, а гэта больш, чым у сярэднім па вобласці.
Дарэчы, добра мясцовыя харчавікі пачалі і гэты год, па словах начальніка ўчастка грамадскага харчавання Тамары Самуйлік, за студзень — сакавік рознічны тавараабарот па сістэме грамадскага харчавання склаў 113,7 працэнта пры запланаваных 109 працэнтах. У мінулым годзе была адкрыта бутэрбродная ў аграгарадку Засценак Усцярхі і аднавіла сваю дзейнасць кафэ ў гандлёвым цэнтры “Рабінушка”, што ў Заеліцы. Абнаўленне і ўдасканаленне матэрыяльнай базы прадаўжаецца і зараз. Так, у кафэ “Маладосць” ідзе рамонт вытворчых памяшканняў, там жа з’явіцца цэх па выпуску кандытарскіх вырабаў, іх, што называецца, з пылу, з жару будуць прапаноўваць наведвальнікам самога кафэ і прадаваць у магазіне “Кулінарыя”. Не застанецца без аб’екта грамадскага харчавання і новы мікрараён каля першай школы — ён з’явіцца ў адным памяшканні з магазінам “Спутник”. Усяго ж у нашым раёне кліентаў абслугоўваюць 18 аб’ектаў грамадскага харчавання на 356 пасадачных месцаў, 7 з іх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У сістэме працуюць 35 чалавек, менавіта іх стараннямі, іх адказнымі адносінамі да справы і дасягнуты такі добры вынік. У гэтым пераканана начальнік участка грамадскага харчавання Тамара Самуйлік. У праўленні райпо гэтага не аспрэчваюць, але галоўную заслугу ў высокіх паказчыках бачаць у намаганнях самой Тамары Платонаўны — чалавека, які да драбніц ведае ўсю сістэму грамадскага харчавання і на працягу многіх гадоў самааддана служыць сваёй справе. Хто ведае гэтага спецыяліста, пагодзіцца з такім меркаваннем.
— Мы ўсе працуем на агульны вынік, — завяршае нашу размову Тамара Платонаўна, — адкрываем новыя кропкі, распрацоўваем новыя стравы, павышаем якасць абслугоўвання, каб нашы кліенты заставаліся задаволенымі нашай работай і прыходзілі да нас зноў і зноў.

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую линию и прием граждан в Глуске 24 октября проведет Олег Дьяченко

21 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отцовские наставления помогают определять верные ориентиры и преодолевать трудности

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем