Темы

Калі насенне ляжа ў раллю

Не трэба быць спецыялістам у галіне сельскай гаспадаркі, каб сказаць, што сяўба сяголета пройдзе пазней, чым звычайна. Наракаць на капрызы надвор’я таксама не варта, лепш выкарыстаць гэтае вымушанае чаканне з карысцю для агульнай справы. Так і робяць глускія аграрыі: падрыхтоўка тэхнікі, якая будзе працаваць на сяўбе, у асноўным завершана, зараз праводзіцца рэгуліроўка і настройка сельскагаспадарчых машын. Як паведамілі нам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, падчас вясенніх работ на палях раёна будуць працаваць 147 трактароў і 18 пагрузчыкаў тыпу «Амкадор». Аднак для работы на іх у гаспадарках раёна не хапае механізатараў, таму 21 чалавек для выканання работ будзе прыцягнуты з прадпрыемстваў і арганізацый Глуска — усе неабходныя дамоўленасці дасягнуты. Многія з тых, хто будзе камандзіраваны, ужо маюць вопыт работы на пасяўной, так што з людскім патэнцыялам, упэўнены спецыялісты галіновага ўпраўлення, праблем не будзе.
У гэтым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пад зерневыя і зернебабовыя культуры будзе занята 10 944 гектары, 650 гектараў адведзена пад цукровыя буракі і 450 — пад бульбу. На плошчы больш як 2000 га будзе пасеяны рапс, на 4000-х тысячах гектараў плануецца вырошчваць кукурузу на зялёную масу, 180-гектарная плошча сяголета адводзіцца пад кармавыя караняплоды.
Згодна з планам, вясеннюю сяўбу зерневых і зернебабовых патрэбна правесці за адзін тыдзень, а пасадку бульбы — за 10 — 11 дзён. За два каляндарныя тыдні будзе завершана падкормка палепшаных лугоў, а таксама азімых зерневых і рапсу. З унясеннем арганічных угнаенняў мясцовыя аграрыі павінны справіцца за 30 дзён. Да ўсіх неабходных работ хлебаробы прыступяць, як толькі дазволяць умовы надвор’я і глеба будзе гатова прыняць несенне. У мінулым годзе такой парой палявыя работы ў нашым раёне ўжо былі распачаты: уносіліся ўгнаенні, вёўся падсеў канюшыны.

Последние новости

Власть

Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание, новая схема! Лжесотрудники соцзащиты обещают «перерасчет пенсии». Итоги кибернедели

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Сегодня великий православный праздник — Усекновение главы Иоанна Предтечи, ежегодно он отмечается 11 сентября

11 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Отставание смерти подобно»: Президент заявил о важнейшей задаче для армии Беларуси

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем