Темы

Падарунак гісторыка моды

Падарунак гісторыка моды

Кніга гісторыка моды, тэатральнага мастака, калекцыянера і вядучага праграмы “Модны прысуд” Аляксандра Васільева з подпісам самаго аўтара з’явілася ў Глускай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гаворка ідзе пра кнігу “Маленькая балярына”. Гэта споведзь рускай эмігранткі Ксеніі Трыпалітавай, па ўспамінах і ў сааўтарстве з якой Аляксандр Васільеў і напісаў кнігу. У Глускую бібліятэку ён перадаў яе праз Навума Сандамірскага. Іх знаёмства адбылося некалькі гадоў таму назад, увесь гэты час яно было завочным, а адносіны — толькі па тэлефоне. І вось нядаўна, падчас прыезду калекцыянера і гісторыка моды ў Мінск, Навум Барысавіч атрымаў запрашэнне на сустрэчу. Размова адбылася пасля прэс-канферэнцыі, тады Аляксандр Ва- сільеў і перадаў кнігу. Чаму менавіта гэту? Справа ў тым, што дзяцінства Ксеніі Трыпалітавай, у дзявоцтве Рубом, было звязана з вёскай Хваставічы Глускага раёна, дзе ў яе бацькі Артура Гвідавіча быў свой маёнтак. У кнізе нават маецца фотаздымак сям’і Рубом падчас прагулкі ў Хваставічах, датаваны 1900-м годам. Дарэчы, спадзеючыся знайсці тут якія-небудзь звесткі пра сваю сям’ю, свайго бацьку, Ксенія Трыпалітава гадоў восем назад прыязджала ў Глуск. Думаецца, кніга па яе ўспамінах знойдзе сярод глушчан свайго зацікаўленага чытача.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость