Темы

Паводка Глуск не абмінула

Паводка Глуск не абмінула

Узровень вады ў рацэ Пціч дасягнуў і перавысіў сярэднія гадавыя адзнакі. За суткі з 16 на 17 красавіка рака прыбыла на 12 сантыметраў і ў раёне гідраметэаралагічнага паста затрымалася на паказчыку 330 сантыметраў — гэта самая высокая адзнака больш чым за дзесяць гадоў назіранняў. Рака выйшла з берагоў, вадой заліты прырэчныя лугі і парк. Як паведамілі нам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, пакуль што вялікая вада не збіраецца адступаць: за мінулыя суткі яе ўзровень знізіўся толькі на 2 сантыметры. Меліярацыйнымі каналамі, што працякаюць па тэрыторыі Глуска, зараз падтоплена 7 прыватных падвор’яў. Найбольш неспрыяльная сітуацыя склалася па завулку Луначарскага, вуліцах Рачной і Меліяратараў. Каб пазбегнуць далейшых падтапленняў, там праведзены работы па падсыпцы пяску і ўмацаванні дарогі, была задзейнічана тэхніка ДРБУ-213, “Жылкамгаса” і аўтапарка №15, а таксама мотапомпа аддзела па надзвычайных сітуацыях — усяго каля дзесяці адзінак.
З заявамі аб пакрыцці ўрону, прынесенага паводкай, у Глускае прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” звярнуліся 6 жыхароў раённага цэнтра, у якіх маюцца дагаворы добраахвотнага страхавання.

Т. Лукашэвіч
Фота аўтара, С. Рудзінскага і
І. Грамыкі

Последние новости

АПК

Еще один экипаж-тысячник определился в Глусском районе. В передовики вышел семейный экипаж Сергея и Владислава Гаравиковых из «Глусской Зари»

25 августа 2026
Читать новость
Культура

Як на Глушчыне прайшоў рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”

25 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

25 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. С начала купального сезона в водоемах Беларуси утонуло 52 человека

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Завтра начинается специальное комплексное мероприятие МВД «Внимание – дети!».

24 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске наградили победителей турнира по футболу среди детей и подростков

24 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем