Темы

Прызнанне асабістых заслуг

Прызнанне асабістых заслуг

Нечарговае пасяджэнне прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі адбылося на гэтым тыдні ў аўторак. І падстава для сустрэчы больш чым заслужаная і больш чым прыемная — уручэнне нагруднага знака “Ганаровы ветэран” ветэрану вайны і працы Рыгору Іванавічу Грыневічу з прысваеннем яму звання ганаровы ветэран. Пра ратныя і працоўныя заслугі гэтага чалавека сведчаць ордэн Айчыннай вайны I ступені, ордэн “Знак Пашаны”, баявыя медалі, граматы ЦК УЛКСМ і Вярхоўнага Савета БССР. Нават выйшаўшы на заслужаны адпачынак, Рыгор Іванавіч прадаўжаў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна і больш за дваццаць гадоў узначальваў раённую ветэранскую арганізацыю. На пасяджэнні прэзідыума прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы Сяргей Слічонак, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэла Палупанкова, прадстаўнік райкама БРСМ Наталля Сушкевіч. Добрыя словы пра ветэрана, уручаючы яму нагрудны знак, сказаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў, члены прэзідыума таксама павіншавалі Рыгора Іванавіча Грыневіча, пажадалі яму добрага здароўя і далейшых поспехаў у справе патрыятычнага выхавання моладзі.


Нагрудны знак з’яўляецца маральным заахвочваннем ветэрана і прызнаннем яго асабістых заслуг перад грамадствам. Некалькі раней знакам “Ганаровы ветэран” таксама быў узнагароджаны жыхар Касарычаў, ветэран вайны і працы Уладзімір Мікалаевіч Лысак. Усяго ж, па словах Валерыя Сураўнёва, звання ганаровага ветэрана з уручэннем нагрудных знакаў у гэтым годзе ўдастоены 16 нашых землякоў — ветэранаў вайны і працы. Раённы савет ветэранаў выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў набыцці гэтых знакаў раённай арганізацыі Фонду міру.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА і Н. АКУЛІЧ

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем