Темы

У чаканні вялікай вады

Па інфармацыі гідраметэаралагічнай службы вобласці, сяголета максімальныя ўзроўні вады на рэках прагназуюцца вышэй за сярэднія шматгадовыя назіранні, а месцамі могуць дасягнуць і нават перавысіць максімальныя паказчыкі. У зоне падтаплення могуць апынуцца 13 населеных пунктаў і каля тысячы трохсот жылых дамоў у дзесяці раёнах нашай вобласці. Такая інфармацыя прагучала на пашыранай нарадзе, якая адбылася ў аблвыканкаме. Па выніках агульнай размовы старшыня аблвыканкама Пётр Руднік падпісаў пратакол даручэнняў, згодна з якім патрэбна неадкладна завяршыць рамонт усіх гідратэхнічных збудаванняў і забяспечыць кругласутачнае дзяжурства на гэтых аб’ектах. Зрэшты, усе зацікаўленыя структуры на чале з раённымі камісіямі па надзвычайных сітуацыях свой манеўр ведаюць і пры ўзнікненні падобных сітуацый зробяць усё неабходнае для іх ліквідацыі.
Свой клопат пра захаванне маёмасці, сваю ўласную ініцыятыву патрэбна праявіць і гаспадарам падвор’яў, асабліва тых, якія знаходзяцца ў зоне падтапленняў. Уладкаваць водаадводныя канаўкі і жолабы, набыць электрапомпы і гумавы абутак, вынесці з падвалаў запасы сельгаспрадукцыі ў найбольш бяспечныя месцы, у добраахвотным парадку застрахаваць жыллё і маёмасць — гэта тыя простыя меры, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцяў, звязаных з паводкай. І на гэта таксама звярнуў увагу кіраўнік вобласці на праведзенай у аблвыканкаме нарадзе.
У Глускім раёне, па словах начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Шарснёва, папярэджанне і ліквідацыя падтапленняў талымі водамі падвор’яў, прыватных дамоў грамадзян таксама з’яўляецца праблемным пытаннем. Толькі ў раённым цэнтры згодна з праведзенымі абследаваннямі ў зоне падтаплення значацца больш за 60 падвор’яў. Іх гаспадары праінфармаваны аб усіх мерах перасцярогі на выпадак вялікай вады. Не пашкодзіць падрыхтавацца да такой сітуацыі і тым гаспадарам, чые домаўладанні не знаходзяцца ў зоне падтаплення, бо няма гарантыі, што пры рэзкім пацяпленні і раставанні снегу вада не прыйдзе і да іх.

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

Госэнергогазнадзор напоминает правила безопасной эксплуатации оборудования

23 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси 24 сентября пройдет масштабный Единый день безопасности

23 сентября 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская область и провинция Шэньси: потенциал межрегиональных связей расширяется

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Столкновение автомобиля с поездом — один из самых тяжелых видов ДТП

23 сентября 2026
Читать новость
Культура

В преддверии Всемирного дня туризма районный музей подготовил экспозицию, посвященную символам путешественников

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

О порядке приемки в эксплуатацию одноквартирных жилых домов и (или) нежилых капитальных построек пятого класса сложности на придомовой территории, в том числе строительство которых осуществлено без проектной документации

23 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем