Темы

За кожны няякасны — якасны даюць

За кожны няякасны — якасны даюць

Ці заўсёды пры пакупцы таго ці іншага харчовага тавару вы звяртаеце ўвагу на тэрмін яго прыдатнасці? Калі не заўсёды, то дарэмна. І не толькі таму, што ваша ўласная ўважлівасць дапаможа пазбегнуць непрыемнасцяў у выглядзе пратэрмінаванага прадукту з усімі выцякаючымі наступствамі. А яшчэ і па той простай прычыне, што, знайшоўшы такі прадукт у магазіне, вы можаце атрымаць такое ж яго найменне, але добрай якасці і ўжо бясплатна. Гэта называецца сістэмай спажывецкага кантролю. На пачатку гэтага года яна была ўведзена ў магазіне “Глушчанка” ў якасці эксперымента. Ці сталі людзі больш уважліва прыглядацца да этыкетак і цэннікаў? Так, прыкмячаюць прадаўцы “Глушчанкі”, сталі. А ці знайшоў за гэтыя месяцы хто-небудзь з пакупнікоў тут пратэрмінаваныя прадукты? Не, не знайшоў. “Ну вось, — скажа расчараваны спажывец, — дарэмна гэты кантроль уводзілі: нікому не пашанцавала атрымаць бясплатны тавар!” З аднаго боку яно і сапраўды так, але ж сэнс спажывецкага кантролю якраз у тым, каб не дапусціць на паліцах нашых магазінаў з’яўлення непрыдатных для ўжывання харчовых тавараў. А вось з гэтай сваёй задачай сістэма спажывецкага кантролю якраз і справілася, бо, разумеючы, што за бясплатныя для пакупнікоў тавары плаціць давядзецца прадаўцам, яны самі са свайго боку ўзмацнілі кантроль за тэрмінам прыгоднасці прадуктаў. Як вынік — пратэрміноўкі ў “Глушчанцы” ў гэтым годзе не знайшлі не толькі спажыўцы, але і правяраючыя службы, якія, як вядома, не абыходзяць сваёй увагай магазіны, асабліва прадуктовыя.
— На жаль, нам пакуль не ўдаецца поўнасцю пазбегнуць з’яўлення пратэрмінаваных прадуктаў у нашых гандлёвых кропках, — гаворыць намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства Наталля Талкачова, — толькі ў гэтым годзе такія факты былі выяўлены ў пяці магазінах. Вось чаму сістэма спажывецкага катролю за тэрмінам прыгоднасці тавараў была ўведзена спачатку ва ўніверсаме “Глушчанка”, а зараз прынята рашэнне, адпаведна якому з 18 красавіка яна пачала дзейнічаць ва ўсіх прадуктовых магазінах Глускага райпо, як у гарадскім пасёлку, так і ў сельскай мясцовасці. Так што, паважаныя пакупнікі, калі вы знойдзеце пратэрмінаваны тавар, вам яго павінны замяніць на такі ж, толькі якасны, ды яшчэ і даць яго бясплатна. Гэта, несумненна, прастымулюе ўсіх прадаўцоў быць больш уважлівымі і своечасова здымаць з продажу прадукты з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Благотворительная кампания «Ваша дапамога» продолжается в Глусском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Денис Дук назначен ректором Академии управления при Президенте Республики Беларусь

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко согласовал назначение новых руководителей местной вертикали

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Последствия непогоды в Могилёвской области

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Что в «Глусском лукошке»? Побывали в цеху заморозки Глусского обособленного структурного подразделения Кличевского райпо

13 октября 2025
Читать новость
Культура

«Глушанский хуторок»: осенняя симфония народных традиций и калейдоскоп ремесел

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем