Темы

Для аховы жыцця і здароуя працоуных

Для аховы жыцця і здароуя працоуных

Прагматычныя амерыканцы нейкім чынам падлічылі, што жыццё чалавека працаздольнага ўзросту каштуе недзе каля паўтара мільёна долараў. Еўрапейцы пры такіх жа падліках, бачна, бралі ў разлік не ўсяго працоўнага цалкам, а яго рукі і прафесійныя навыкі, таму сума выйшла меншая, але ўсё роўна значная — больш за паўмільёна еўра. Але ж мы з вамі ведаем, што насамрэч чалавечае жыццё цаны не мае: для наймальнікаў яно, можа, і абыходзіцца ў нейкую канкрэтную суму, а вось для сям’і страту блізкага чалавека ніякімі матэрыяльнымі сродкамі не вымераеш. Менавіта з такой пазіцыі і зыходзілі ўсе, хто выступаў на раённым навучальным семінары па пытаннях аховы працы. Ён прайшоў 30 красавіка на базе прадпрыемства “Рамбуд”. У Глускім раёне, як зазначыла падчас адкрыцця семінара намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, сітуацыя па ахове працы за апошнія 5 гадоў характарызуецца наступнымі лічбамі: у 2008 годзе адбылося 4 няшчасныя выпадкі на вытворчасці, 1 з іх са смяротным зыходам; у 2009 годзе — таксама 4 няшчасныя выпадкі, 1 з цяжкімі наступствамі; у 2010 годзе зарэгістравана 6 няшчасных выпадкаў, 2 з цяжкімі наступствамі; у 2011 годзе было 5 няшчасных выпадкаў, 1 са смяротным зыходам і 2 з цяжкімі наступствамі; за мінулы год адбылося 3 няшчасныя выпадкі, 2 з іх з цяжкімі наступствамі. Усё гэта сведчыць, што падстаў для заспакаення ў нас няма і значнасць паднятай праблемы вельмі вялікая. Ці можна пазбегнуць або хаця б звесці да мінімуму колькасць і цяжкасць вытворчага траўматызму? Так, сцвярджаюць спецыялісты, можна, і адзін з абавязковых і самых першых крокаў у гэтым накірунку — падабраць і выдаць работнікам добрую спецвопратку, абутак і сродкі індывідуальнай абароны. Якім характарыстыкам яны павінны адпавядаць, якія патрабаванні сёння прад’яўляюцца да гэтых сродкаў, расказаў, паказаў і нават прапанаваў праверыць на справе намеснік дырэктара рэспубліканскага фонду “Праца і здароўе” Віталь Бугаенка. Экспанаты для дэманстрацыі былі дадзены таварыствам “Стэцкевіч — спецвопратка”.
Выдаць работніку гэтую самую спецвопратку і неабходныя сродкі абароны — гэта справа наймальніка, а вось ужо карыстацца ўсім неабходным пры выкананні работ павінен сам работнік, прычым не ад выпадку да выпадку, а заўсёды. І прыкладаў таго, што падобная самадысцыплінаванасць не раз зберагала здароўе і нават жыццё работнікаў, вельмі шмат. Як, на жаль, хапае і зусім адваротных выпадкаў. Іх прыводзіла, выступаючы перад удзельнікамі семінара, намеснік начальніка Бабруйскай міжраённай інспекцыі працы Людміла Балакер. І насамрэч, прыкладаў, калі, здавалася б, дробязнае невыкананне або выкананне не да канца правілаў па ахове працы прыводзіла да траўмаў, а то і трагедый на вытворчасці, нямала. Таксама нямала сітуацый, калі зыход справы па расследаванні няшчаснага выпадку вырашалі правільна або няправільна аформленыя, падпісаныя або непадпісаныя дакументы. Усё сказанае, як падкрэсліла спецыяліст, сведчыць пра тое, што ў ахове працы і тэхніцы бяспекі дробязяў няма, бо ўсе гэтыя правілы напісаны крывёю пацярпелых, калі за кожным патрабаваннем стаіць канкрэтны выпадак і лёс канкрэтнага чалавека.
На навучальным семінары з удзелам кіраўнікоў, спецыялістаў кадравых службаў і інжынераў па ахове працы мясцовых прадпрыемстваў таксама выступілі начальнік інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар па ахове працы сельгасупраўлення Анатоль Ёшчык, намеснік галоўнага санітарнага ўрача ЦГЭ Ірына Нікіціна і намеснік начальніка РАНС Ігар Анцюшэня. Завяршылася калектыўная гутарка экскурсіяй па вытворчай тэрыторыі “Рамбуда”.
Як зазначыла галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама Галіна Кудзелка, тэарэтычныя веды, атрыманыя падчас гэтага семінара, дапамогуць спецыялістам у іх штодзённай практычнай дзейнасці. Дзейнасці, накіраванай на ахову жыцця і здароўя працоўных.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

545 нарушений ПДД выявили за выходные в Могилёвской области

22 апреля 2024
Власть

Лукашенко: Беларусь настроена решительно наращивать товарооборот с Архангельской областью

22 апреля 2024
Актуально

Министр ЖКХ Геннадий Трубило: перспективные агрогородки в Беларуси благоустроят не хуже городов

22 апреля 2024
Актуально

В Глусском РЦСОН разъяснили новые условия для назначения семейного капитала

22 апреля 2024
Общество

Помощники ГАИ из Глуска получили путевку на областной конкурс «Юных инспекторов движения»

21 апреля 2024
Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024