Темы

У сувязі з прафесійным святам

У сувязі з прафесійным святам

Нарады бываюць рознымі: планавымі, нечарговымі, пашыранымі, а калі здараецца так, што іх правядзенне прыпадае на дзень прафесійнага свята, то тут зразумела, што парадак дня будзе адпаведным — святочным. Васямнаццатага мая адбылася нечарговая нарада работнікаў фізічнай культуры і спорту пад старшынствам начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Глускага райвыканкама Ігара Сушчэні. У парадку дня было ўзнагароджанне лепшых работнікаў за значны асабісты ўклад у развіццё галіны і ў сувязі з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту, які адзначаўся якраз у гэты дзень. Першым падзяку аддзела за значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення і дасягнутыя высокія вынікі атрымаў Сяргей Зайцаў. Граматамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама ўзнагароджаны Анатоль Мішур, Віктар Вежнавец, Аляксандр Маюрнікаў, Канстанцін Сцепчанка, Юрый Алёхна, Ірына Башкевіч, Анатоль Бондараў і Ігар Бараноўскі, дарэчы, выхаванцы апошніх двух спецыялістаў уваходзяць у склад зборных каманд Магілёўскай вобласці і вучацца ў вучылішчы Алімпійскага рэзерву. Падзячнымі лістамі адзначана работа трэнераў Галіны Алёхны і Валянціна Сокала, а таксама бухгалтараў аддзела Людмілы Лысянковай і Люд-мілы Пількевіч. Маладыя спецыялісты Вераніка Гапчый і Уладзімір Гаравікоў былі ўдастоены заахвочвання ў выглядзе прэміі.
Ігар Сушчэня сардэчна падзякаваў усім за работу па прыцягненні дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай, за добрыя спартыўныя поспехі выхаванцаў спартыўнай школы і спартыўнага клуба. За час работы ў асобнай структуры шмат зроблена ў накірунку прапаганды актыўных формаў адпачынку і здаровага ладу жыцця сярод насельніцва раёна. Ігар Сушчэня выказаў спадзяванне, што і ў структуры адукацыі, куды неўзабаве будуць пераведзены спартсмены раёна, яны таксама будуць працаваць старанна, адказна, на высокія канчатковыя спартыўныя вынікі.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость