Темы

Успаміналі, слухалі, шчыра віталі

Так, умеюць настаўнікі прыкмячаць у чалавеку розныя бакі яго характару, здольнасці, захапленні і схільнасці. Прычым не толькі ў вучнях, але і ў саміх сабе. Вось і да сваіх калег, ветэранаў педагагічнай працы (адыходзяць яны ад працоўнай дзейнасці або застаюцца на педагагічнай ніве) у раённым камітэце прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адносяцца як да найбольш актыўнай і неабыякавай часткі іх прафесійнага саюза. І сведчаннем таму — фестываль ветэранскіх спраў “Не позволяй душе лениться”, які нядаўна прайшоў на базе школы № 2 і сабраў прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый і прафсаюзных лідараў усіх устаноў адукацыі. Па адной толькі выставе, якую склалі вырабы настаўнікаў, можна было здагадацца, што яны і насамрэч не дазваляюць ленавацца ні сваёй душы, ні сваім рукам. Калі ж гасцей запрасілі за сталы з самаварамі і дамашняй выпечкай, можна было з упэўненасцю сказаць, што ў настаўнікаў-ветэранаў не толькі густ ёсць, але са смакам усё ў парадку — у тым плане, што ўсё, прыгатаванае іх рукамі, было і апетытным на выгляд, і смачным.
Як зазначыла, вітаючы сваіх старэйшых калег старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык, тут сабраліся людзі, якія прысвяцілі любімай справе доўгія гады свайго жыцця, гэта людзі стойкія, самаадданыя, яны здолелі захаваць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і зараз паказваюць сваім больш маладым калегам прыклад таго, як трэба жыць, працаваць, адносіцца да справы. З 287 педагогаў-ветэранаў больш за сто чалавек прадаўжаюць працаваць, ёсць сярод іх тыя, хто ўдастоены звання заслужанага настаўніка, хто з’яўляецца выдатнікам адукацыі. Вось чаму так важна прыцягваць іх да грамадскага жыцця, выкарыстоўваць іх творчы патэнцыял. Гэтаму ў значнай меры садзейнічалі праводзімыя ў раёне конкурс на лепшую арганізацыю работы з ветэранамі, конкурс сярод ветэранаў “Я люблю цябе, жыццё!”, конкурс сярод вучняў і педагогаў “Раскажы пра ветэрана”. Дарэчы, на аснове яго матэрыялаў выйшла кніга пра педагогаў Магілёўшчыны, дзе ёсць нарысы і пра нашых землякоў. Словам, і агульных спраў, і тым больш агульных успамінаў у тых, хто быў запрошаны на фестываль ветэранскіх спраў, і сапраўды нямала. Так за няспешнай размовай прайшла сустрэча ветэранаў: успаміналі мінулае, параўноўвалі яго з сённяшнімі днямі, гаварылі пра вучняў, слухалі музычныя нумары ў іх выкананні, шчыра апладзіравалі сваім калегам за іх выступленні, пілі чай, частаваліся, потым госці дзякавалі гаспадарам сустрэчы, гаспадары выказвалі падзяку гасцям і дамовіліся, што такі фармат работы будзе прадоўжаны, бо гэта цікава, гэта карысна, гэта патрэбна ім усім.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем