Темы

Зручна, хутка, эканомна

Зручна, хутка, эканомна

Добры гаспадар свае крокі заўсёды пралічвае наперад. Напрыклад, як зрабіць так, каб і справа хутчэй ладзілася, і спецыялісты былі задаволены, і гаспадарка пры гэтым не панесла вялікія затраты? У СВК “Калгас “Зара” рашэнне было знойдзена даволі хутка: закупіць намеснікам старшыні скутары. Не вагаліся доўга, асвойваючы новую для сябе тэхніку, і самі спецыялісты. Да прыкладу, намеснік па жывёлагадоўлі Таццяна Залынская, нягледзячы на тое, што тады была ўжо ў перадпенсійным узросце, даволі хутка асвоіла мота-транспарт і яшчэ хутчэй адчула ад яго выгаду. Дзіва што: ёй за дзень патрэбна бывае наведаць і жывёлагадоўчы комплекс у Пцічы, і фермы ў Бярозаўцы і Зелянковічах — дык хіба ж на веласіпедзе праедзеш такую адлегласць? А не, дык чакай, пакуль на машыне хто падкіне. Тут жа сам сабе гаспадар: патрэбна — сеў ды паехаў. За дзень, гаворыць Таццяна Пятроўна, кіламетраў па 90 наматвае, і пры гэтым паліва няшмат выкарыстоўваецца.
Тое самае сказала і памочнік галоўнага агранома Ніна Грабко. Яе маршруты — палеткі гаспадаркі, пяты год яна аб’язджае іх на скутары (за дзень да 100 кіламетраў) і цяпер ужо нават не разумее, як раней абыходзілася без яго, гэта ж так зручна, добра, хутка і, зноў жа, ні ад кога не залежыш, едзеш куды табе патрэбна па тваіх паляводчых справах і калі патрэбна.
Хутка перамяшчацца, быць заўсёды ў курсе, усё праверыць і пабачыць на свае вочы дапамагае набытая гаспадаркай мотатэх-ніка таксама і намесніку старшыні СВК па будаўніцтве Віктару Чабанюку. Участак, за які ён адказвае, няпросты, часам неспакойны і таму патрабуе пастаяннай і пільнай увагі, вось чаму Віктара Пятровіча за даволі кароткі час можна пабачыць у некалькіх розных месцах. Дапамагае пераадольваць адлегласць зноў жа выдзелены яму кіраўніцтвам гаспадаркі скутар. Вось толькі хуткасці бывае малавата, наракае галоўны будаўнік гаспадаркі, — 90 кіламетраў за гадзіну. Аднак цішэй едзеш, заўважым мы, — больш пабачыш. А ў будаўнічай справе гэта не менш важна, чым хуткасць. Разумее гэта і сам Віктар Чабанюк, таму тэхнікай сваёй у цэлым задаволены і лічыць “скутарызацыю” спецыялістаў гаспадаркі правільным крокам. Асабліва актуальны ён зараз, калі эканомія паліўных рэсурсаў выходзіць на адно з першых месцаў у гаспадаранні, а клопат пра людзей быў заўсёды важным для дбайных і прадбачлівых гаспадароў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем