Темы

Незабыўная сустрэча

Незабыўная сустрэча

Ён часцяком наведваў наш ціхі Глуск — сваю радзіму. Хадзіў па вуліцах і завулках. Ступаў нетаропка, раздумліва. Спыняўся і доўга разглядаў наваколле, нібы нешта шукаў. Ён хадзіў і нічога не пазнаваў. Усё жыло ва ўспамінах. У тым мястэчку, дзе засталося дзяцінства і юнацтва.

Я, як, магчыма, і іншыя глушчане, прыйшоў да творчасці некалі малавядомага для мяне Сяргея Грахоўскага праз дакументальную аповесць “Мястэчка…Мястэчка…”, якая друкавалася на старонках раённай газеты ў 1999 годзе. Аповесць уразіла. Дагэтуль я нічога падобнага пра Глуск не чытаў. Гэтак мог напісаць толькі па-сапраўднаму нераўнадушны чалавек, які любіць сваю Бацькаўшчыну. Таму я вырашыў як-небудзь пазнаёміцца з Грахоўскім.

Думкі аб сустрэчы з пісьменнікам не выходзілі з галавы. Я наводзіў даведкі ў супрацоўнікаў рэдакцыі раёнкі, куды Сяргей Іванавіч, бываючы ў Глуску, заходзіў абавязкова, думаў, як і з якога боку мне да яго падысці, з чаго пачаць размову. І ці захоча ён, знакамітая ў літаратурным асяроддзі краіны асоба, уступаць са мной, інвалідам, у дыялог?

Сустрэча адбылася знянацку. Едучы па вуліцы Жыжкевіча, убачыў Грахоўскага, які ішоў нетаропкай хадой. Сутыкнуліся ля райваенкамата, і я павітаўся, што Сяргея Іванавіча на нейкі момант спыніла. Я сказаў яму, што прачытаў аповесць пра мястэчка і ў мяне ёсць некалькі пытанняў. На гэта ён працягнуў мне сваю руку, і я адчуў не толькі моц поціску, але і цяпло. “Добры дзень, зямляк! Добры дзень! І чый жа ты будзеш?” — схіліўшыся да мяне, прагаварыў Сяргей Іванавіч чыстым, зычным голасам, углядваючыся ў твар жывымі вачыма. “З Васілеўскіх я, з вёскі Карніца, што ў дзесяці кіламетрах ад Глуска, па шашы на Любань”, — адрапартаваў я.

Наша гаворка доўжылася каля гадзіны, і мой субяседнік зрэдку кідаў позірк на мемарыяльную дошку на сцяне ваенкамата. Як высветлілася, ён быў сведкам таго, як ля гэтай сцяны белапалякі расстрэльвалі мясцовага хлопца Міцю Жыжкевіча, што быў пісарам у раённым валасным Савеце. Расстралялі на вачах бацькоў, на вачах вернікаў, якія выйшлі з Богаяўленскай царквы, сярод іх быў і Сярожа з маці.

На расставанне ізноў поціск рук, пажаданні, і мы падаліся кожны ў свой бок. Не верылася, што чалавеку ўжо за 80 гадоў: яго ясная памяць уражвала. Не верылася, што за яго плячыма амаль 20 гадоў сталінскіх лагераў, што ён прайшоў праз такія кругі пекла, якіх хапіла б не на адно жыццё. Здзівіла і тое, як Сяргей Іванавіч паводзіў сябе — я не адчуў з яго боку ніякай маніі велічнасці.

Вось ужо больш за дзесяць год як Сяргея Іванавіча не стала, але светлая памяць аб слаўным земляку навечна застанецца ў сэрцы ўсіх, хто яго ведаў. У 2007 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў у свет аднатомнік твораў Грахоўскага. У яго ўвайшлі лепшыя творы розных гадоў, дакументальныя аповесці, у якіх аўтар расказаў пра гады свайго зняволення, артыкулы, старонкі з дзённікаў, лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых людзей. Гэта кніга, як і тая даўняя, надрукаваная ў раённай газеце аповесць “Мястэчка… Мястэчка…”, захоўваецца ў маёй асабістай  бібліятэцы, і яны абедзве — мае настольныя кнігі.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ

Фота з сайта www.grahouski.org

Последние новости

Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость