Темы

Спаборніцтвы па стральбе прайшлі ў Глускім раёне

Па тры пробныя і пяць заліковых стрэлаў патрэбна было зрабіць удзельнікам спаборніцтваў па стральбе сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арга-нізацый Глуска. Лепшы вынік сярод мужчын адразу ў двух удзельнікаў: па 42 ачкі выбілі Адам Сокал, які выступаў за каманду ПМК-249, і Міхаіл Гурын з аддзела адукацыі  — яны і падзялілі першае месца. Аднолькавую колькасць ачкоў выбілі таксама Аляксандр Русакоў з ПМК-249 і Уладзімір Каранкевіч (РАА), аднак па дадатковых паказчыках трэцяе месца прысуджана прадстаўніку аддзела адукацыі. Гэтыя спаборніцтвы, якія праходзілі ў рамках раённай спартакіяды, паказалі, што і жанчыны могуць не проста трымаць стралковую зброю ў руках, але і трапна страляюць: 37 ачкоў запісала на свой рахунак прадстаў-ніца УКП “Жылкамгас” Таццяна Сярко і заняла першае месца. Другі вынік у Галіны Юхневіч з аддзела адукацыі, на трэцім месцы Ірына Жартун, яе трапная стральба дапамагла і ўсёй камандзе раёна газазабеспячэння падняцца на трэцяе месца ў гэтых раённых спаборніцтвах. Другое агульнакаманднае месца за УКП “Жылкамгас”, а перамога за камандай стралкоў з аддзела адукацыі.

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем