Темы

Сто адзін цюльпан для бабулі Марыі

Аляксандра Іванаўна Сысой, як толькі павее вес-навы вятрыска і сонейка пачне часцей загляд-ваць у вокны яе мінскай кватэры, кідае ўсё і пачынае збірацца ў дарогу. Як тых пералётных птушак, што вяртаюцца вясной з выраю ў абжытыя мясціны, так і яе кліча ў гэтую пору Глушчына і роднае гняздо ў невялікай цяпер вёсачцы Касарычы, што прытулілася да берага хуткаплыннай Пцічы. І хоць час няўмольна змяніў тутэйшыя краявіды, Аляксандра Іванаўна ўсё ж прыкмячае навокал тое блізкае і знаёмае, да чаго прывыкла, што захавала яе памяць, усё ёй тут люба-дорага, бо менавіта ў гэтым куточку знаходзіць спакой яе стомленая гарадскім жыццём душа, тут прываблівае кожная сцяжынка, кожны кусцік вербалозу на лузе, недалёкі лес… А з якім замілаваннем паглядае яна на свой агародчык, дзе заўсёды радуе вока рознакаляровы дыван кветак, што цвітуць ад ранняй вясны да позняй восені. Асаблівую прыгажосць набывае гэтая мясцінка вясной, калі каля дома загараецца полымя чырвоных цюльпанаў, а іх у Аляксандры Іванаўны вялікае мноства. Такое хараство наўрад ці ўбачыш у горадзе.

Саша Сысой у маладосці жыла ў Касарычах і працавала медсястрой у мясцовай бальніцы. Часта бывала яна ў дамах сваіх аднавяскоўцаў, таму добра ведала іх жыццё, іх спадзяванні і мары. Бо жывуць людзі ў вёсцы адкрыта і проста, не тоячы нічога адзін ад аднаго, шчыра дзеляцца ўсім, што ўзрушыла душу. Тут няма сакрэтаў, тут усё на віду. І Сашу таксама ведалі ўсе — чулую, добразычлівую, спагадлівую. Яна знаходзіла добрае слова для добрых людзей, прыходзіла на дапамогу, умела падтрымаць, параіць, супакоіць, таму і лічылі яе ў вёсцы сваім чалавекам і паважалі не менш, чым аўтарытэтнага ўрача.

Прайшло шмат год, як не стала ў Касарычах бальніцы, некаторыя вяскоўцы пакінулі вёску, але тыя ніці, што звязвалі Сашу з яе жыхарамі, не парваліся. Не згубілася сардэчная шчыраць і дабрыня паміж людзьмі, што яшчэ застаюцца тут жыць. Таму ні для кога не было нечаканасцю, што напярэдадні Дня Перамогі, 6 мая, у невялікай хатцы жыхаркі вёскі Марыі Макараўны Юневіч стала цесна і шумна ад людскіх галасоў. Аднавяскоўцы ведалі, з якой нагоды тут намячаецца бяседа: Марыі Макараўне стукнуў 101 год. З розных мясцін з’ехалася амаль уся яе радня: дачка, нявестка, унукі, праўнукі, — каб адзначыць гэтую падзею, сказаць бабулі мноства цёплых, што ідуць ад сэрца, слоў і выказаць ёй сваю моцную любоў. А яна — усё яшчэ ўвішная і рухавая, з жывым бляскам у вачах, з усмешкай на вуснах, быццам і не яе гэты 101 год.

Зразумела, што не ўсё ўжо ёй пад сілу, таму прыйшлося пераехаць у Заеліцу і пасяліцца ў доме-інтэрнаце для састарэлых. Але калі ў Касарычы прыязджае хто-небудзь з радні, бабулю абавязкова забіраюць у родную вёску, у яе маленькую хаціну. І яна вельмі радуецца, што можна пабыць разам з усімі, пагаварыць, успомніць былое.

А ёй ёсць што ўзгадаць, аб чым патужыць.

Пасля вайны памёр муж. Марыі адной давялося расціць сына і дачку. Сама працавала ў калгасе на ферме. Не цуралася аніякай работы: была і цялятніцай, і свінаркай. Паставіла на ногі дзяцей, дала ім сярэднюю адукацыю, хоць і прыходзілася адмаўляць сабе і дзецям у многім, бо за вучобу ў старэйшых класах аж да 1956 года яна плаціла за дваіх 300 рублёў у год. Потым стала крыху лягчэй: дзеці пасталелі, пайшлі працаваць, але працягвалі вучыцца далей, бо маці вельмі хацела бачыць іх адукаванымі людзьмі.

А ведаеце, колькі было працоўнага стажу ў Марыі Макараўны, калі падышоў яе пенсійны ўзрост? Аж 44 гады! Але яна не пайшла адпачываць ды сядзець на лавачцы каля хаты, яна працягвала працаваць і прыплюсавала яшчэ нямнога-нямала 20 гадоў. Вось тады ўжо падумала пра адпачынак.

За працавітасць, сумленныя адносіны да сваіх абавязкаў Марыю Юневіч цанілі і паважалі ў калгасе. Яна атрымлівала прэміі, падзякі. А здарыцца які сход у гаспадарцы, то Марыю Макараўну запрашаюць у прэзідыум.

Але не толькі  працоўнай доблесцю славілася гэтая жанчына. Быў у яе прыродны дар — высокі прыгожы голас. Касарыцкім салаўем называлі яе. Бо калі выходзіла на сцэну (а была Марыя Макараўна вельмі актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, выступала нават у Бабруйску), то многія ў зале слухалі яе, затаіўшы дыханне. Яна яшчэ і зараз “пад настрой” можа выканаць не адну песню.

Вось такая яна, Марыя Макараўна. Таму не дзіўна, што яе дзень нараджэння закрануў і аднавяскоўцаў. Прыйшлі павіншаваць стогадовую зямлячку паважаныя ў вёсцы людзі — ветэраны вайны і працы камуністы Уладзімір Мікалаевіч Лысак, Васіль Ігнатавіч Галамака. І, канешне ж, не прапусціла гэтую падзею і Аляксандра Іванаўна Сысой. Яна вельмі паважае Марыю Макараўну — светлага, са шчырым сэрцам чалавека. Крыху раздумвала, што ж падарыць ёй у гэты радасны святочны дзень, чым уразіць. Ды ведае па сабе, што заўсёды самы прыемны падарунак для жанчыны — гэта кветкі.

Узяла ў рукі Аляксандра Іванаўна вялікі кош, заслала яго прыгожым ручніком і пайшла ў агародчык, дзе чырванню разлівалася мора цюльпанаў. Зрэзала іх столькі, колькі гадоў пражыла Марыя Макараўна — 101 кветку. З гэтым велізарным букетам і прыйшла да Марыі Макараўны ў хату, і па выразе твару старой зразумела, што яе падарунак прыйшоўся даспадобы імянінніцы. Яна заўсміхалася, весела загаманіла, а калі селі за стол, “прыгубіла” з чарачкі віна і запела песню. А потым і другую, і трэцюю…

Тамара МАТУСЕВІЧ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024