Темы

Творчы поспех камунальнікаў

Творчы поспех камунальнікаў

Гэтых людзей мы нярэдка бачым падчас работ па добраўпарадкаванні вуліц, на будаўнічых аб’ектах, у кацельных або ў канторы мясцовага “Жылкамгаса”. А між тым не менш упэўнена, чым пры выкананні сваіх прамых службовых абавязкаў, яны адчуваюць сябе і на сцэне — будзь тое святочны канцэрт для свайго калектыву або конкурснае выступленне перад прафесійным журы. Сведчаннем таму — іх чарговая перамога ў абласным галіновым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод калектываў, якія не маюць клубнай базы. Сяголета калектыў мастацкай самадзейнасці Глускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас” атрымаў званне дыпламантаў IX агляду-конкурсу. Ухвальных водгукаў і ўзнагарод заслужылі таксама і асобныя выканаўцы гэтага творчага калектыву. Так, сярод вакальных дуэтаў III месца занялі інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Ала Анцюшэня з дачкой Анютай. Сярод салістаў-жанчын дыплом III ступені атрымала намеснік галоўнага бухгалтага “Жылкамгаса” Надзея Буневіч, а ў намінацыі “лепшыя вядучыя” II месца прысуджана начальніку ўчастка па будаўніцтве Сяргею Кісялёву і брыгадзіру па добраўпарадкаванні Людміле Пракоф’евай. Разам са званнем дыпламанта калектыў мастацкай самадзейнасці, як пераможца абласнога галіновага конкурсу, атрымаў дыплом I ступені і грашовую ўзнагароду. Гэта не першы поспех на абласным узроўні самадзейнага калектыву нашых камунальнікаў: у мінулым годзе перамога таксама была за імі. Зрэшты, як можа быць інакш, калі развіццё мастацкай самадзейнасці ў Глускім “Жылкамгасе” падтрымліваецца на ўзроўні кіраўніцтва прадпрыемства, падтрымліваецца і ўсяляк стымулюецца. А калі тваё захапленне прыносіць табе і маральнае задавальненне, і матэрыяльнае заахвочванне і пры гэтым падабаецца тым, хто гэта бачыць, разумее і ўмее ацаніць, гэта прыемна кожнаму.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем