Темы

Усё для перамогі

Усё для перамогі

Сяргей Грахоўскі быў арыштаваны ў кастрычніку 1936 года. Трагічны дзень 22 чэрвеня 1941, як і радаснае 3 ліпеня 1944 года, ён сустрэў у лагеры ў “статусе” ворага народа. Але сэрцам і душою паэт быў побач з тымі, хто абараняў краіну ад сапраўдных ворагаў, ён, як і многія іншыя, прасіўся на фронт. Пазней Сяргей Іванавіч успамінаў: “Фронт ад нас быў далёка, а яго вогненная лінія праходзіла праз кожнае сэрца: за ёю палалі нашы гарады і сёлы, гінулі родныя і блізкія. Мы рваліся ім на падмогу, але не меней былі патрэбны тут: без моцнага тылу не ўтрымацца фронту… Мы нарыхтоўвалі авіяфанеру, ружэйную балванку, шпалы, мацаванне для шахтаў, дровы для прамысловых цэнтраў. Лесарубы, выканаўшы па паўтары нормы, пахлябаўшы баланды і крыху адпачыўшы, ноччу ішлі на пагрузку, часам паміралі ад невыноснага напружання проста на хаду.
Была ў лагеры і швейная фабрыка, дзе шылі маскхалаты, плашч-палаткі, вушанкі, рукавіцы, бушлаты, целагрэйкі для воінаў. Многія работніцы нават хаваліся дзе-небудзь пасля заканчэння змены, каб зноў сесці за машынку. Гэта не дазвалялася, таму што стомленыя і галодныя жанчыны засыналі на рабочым месцы, атрымлівалі траўмы, калецтвы. Але калі іх сілаю спрабавалі адарваць ад працы, яны сапраціўляліся, крычалі, каб ім не перашкаджалі: “Вы тут гультаюеце, а нашы браты і мужыкі мерзнуць пад Сталінградам! Мы хочам, каб ім было цёпла!”
“І што вы за людзі, — дзівіліся некаторыя з лагернага начальства. — І якія вы ворагі?”
У адзін год з Грахоўскім у Глуску нарадзілася Ефрасіння Рыгораўна Брэус. У той год, як яго арыштавалі, яна закончыла Мінскі медыцынскі інстытут, працавала ўрачом у Мінску. Калі пачалася вайна, уступіла ў Чырвоную Армію. Працавала хірургам эвакашпіталя. Прайшла вайну ад Масквы да Берліна. Была ўзнагароджана некалькімі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны працавала ў Мінску ўрачом-тэрапеўтам. З 1951 года — галоўны ўрач гарадскога псіханеўралагічнага дыспансера, мела восем друкаваных работ навуковага характару. У 1960 годзе Ефрасінні Рыгораўне было прысвоена званне заслужанага ўрача БССР. Памерла ў 1983 годзе. Сяргей Грахоўскі прысвяціў сваёй зямлячцы верш.
ФРОНЯ
Памяці франтавога доктара Ефрасінні Брэус
Няўжо і ты па волі лёсу
Ужо не будзеш, а была
Шчаслівай, залатавалосай,
Жывым праменьчыкам святла.
Узнёслая, заўжды, як песня,
З тае далёкае пары,
Калі над намі ў паднябессі
Буслы кружылі на зары.
Калі было ўсё невядома,
Калі на ростанях дарог
Адразу развітацца з домам
Ты не магла і я не мог.
Жыццё нас кідала па свеце,
Нам лёс не шкадаваў бяды.
Ты дні і ночы ў лазарэце
Была глытком жывой вады:
Ланцэтам і душой ласкавай,
І казкай, што ішла з табой,
Пад Кенігсбергам і Варшавай
Штодня вяла са смерцю бой.
Кружыўся попел над Берлінам,
Твае грымелі кірзачы,
А жураўлі павольным клінам
Плылі да нашае Пцічы.
Пад кіцель ты адзела блузку,
Усе прышпіліла ардэны
І напісала: “Доктар з Глуска”
На плітах чорнае сцяны.
На ўсходцах бітага рэйхстагу
Дагэтуль ёсць твае сляды.
Ты з медалямі “За адвагу”
Прыйшла і ў сталыя гады.
А іх было не так і многа…
Мне часта чуецца ўначы —
На даўніх франтавых дарогах
Твае сціхаюць кірзачы.
Падрыхтавала
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем