Темы

Заўтра — дзень святочны

Заўтра — дзень святочны

Заўтра — галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і глушчане таксама рыхтуюцца адзначыць яго разам з усім народам. Найбольш масавай акцыяй, якая аб’яднае ўсіх, незалежна ад узросту і роду дзейнасці, стане традыцыйная для гэтага свята акцыя “Праспяваем гімн разам!”. У Глуску месцам яе правядзення будзе Алея Славы, пачатак, як і па ўсёй краіне, у 22:55. А пачнецца гэты святочны дзень ускладаннем вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да мемарыяльнага комплексу “Воінская Слава”, урачыстая цырымонія будзе наладжана тут у 10 гадзін. Далейшая культурная і спартыўная праграма пройдзе на гарадскім стадыёне, канцэрт тут пачнецца ў 12 гадзін, а пад вечар, у 17:00, балельшчыкі змогуць падтрымаць любімую каманду падчас футбольнага матча сярод калектываў фізкультуры. Амаль увесь дзень, з 10 да 16 гадзін, у раёне стадыёна будзе працаваць гандлёвая ярмарка, нала-джаная мясцовым спажывецкім таварыствам. Святочныя мерапрыемствы з ускладаннем вянкоў і кветак да воінскіх пахаванняў будуць таксама наладжаны і на тэрыторыях сельсаветаў.
Дзень Незалежнасці — выхадны святочны дзень у нашай краіне, дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і разам з гэтым — дзень памяці тых, хто загінуў, набліжаючы яго радасны час. Няхай пройдзе ён весела, цікава, з павагай да тых далёкіх гістарычных падзей і да нас саміх, хто стварае і напаўняе справамі дзень сённяшні нашага горада, нашай краіны.
Т. Лугавая
Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем