Темы

За бяспеку ўсе ў адказе

 

Тэма бяспекі з кожным годам становіцца ўсё актуальней. Па даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, з пачатку года ў краіне адбылося больш за 3 400 пажараў, падчас якіх загінулі 410 чалавек, з іх 16 — гэта дзеці. Глускі раён таксама ўнёс уклад у гэту сумную статыстыку: колькасць пажараў за пяць з паловай месяцаў гэтата года склала 15, загінулі тры чалавекі, пры тым, што за ўвесь мінулы год быў адзін загінуўшы. Пра гэта ішла гаворка на чарговай сесіі Глускага раённага Савета дэпутатаў, дзе разглядаўся стан і меры па захаванні пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна. Лічбы, прыведзеныя ў дакладзе начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Шарснёва, безумоўна, уражваюць, бо за кожнай — нечы лёс. Але, калі такія сумныя факты ілюструюцца слайдамі, зробленымі падчас або пасля пажараў, разуменне таго, што агонь мае вялікую разбуральную сілу, узмацняецца. Таму вельмі правільна, што ў раёне выстраена і дзейнічае цэлая сістэма прафілактычных мер, накіраваных на паляпшэнне абстаноўкі з пажарамі. Па выніках работы ўсіх зацікаўленых службаў, ад саміх ратаў-нікоў да органаў тэрытарыяльнага самакіравання, да адміністрацыйнай адказнасці за няпоўныя паўгода прыцягнута 225 домаўладальнікаў і кватэранаймальнікаў, сума штрафаў склала 8 мільёнаў 850 тысяч рублёў. Пры гэтым абследавана пяць з паловай тысяч домаўладанняў і больш як шэсць тысяч чалавек праінструктавана па мерах пажарнай бяспекі.
Асаблівая ўвага пры правя-дзенні прафілактычнай работы надаецца ўстановам адукацыі, і, як было адзначана ў дакладзе, за апошнія гады раённым ад-дзелам адукацыі зроблена нямала для павышэння пажарнай устойлівасці аб’ектаў. Нямала, але не ўсё: па-ранейшаму для ад-дзелкі сцен калідораў, вестыбюляў і холаў дзіцячых устаноў прымяняюцца гаручыя матэрыялы, для пакрыцця падлогі выкарыстоўваюцца матэрыялы з высокай пажарнай бяспекай. Іншага роду праблемы ёсць у падведамасных УКП “Жылкамгас” інтэрнатах: іх будынкі не абсталяваны сістэмай перадачы сігнала аб пажары ў падраздзяленні МНС, да жыльцоў, што злосна парушаюць правілы пажарнай бяспекі, не прымяняюцца адпаведныя парушэнням меры ўздзеяння — да высялення з інтэрната. Асаблівую занепакоенасць РАНС выклікаюць аб’екты гандлю: на васьмі з іх з-за адсутнасці тэхнічнага абслугоўвання ў няспраўным стане знаходзяцца сістэмы пажарнай сігналізацыі, між тым на іх набыццё і ўсталяванне ў свой час былі выдаткаваны значныя матэрыяльныя сродкі. Усяго ж інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Глускага РАНС была праведзена 21 планавая і 4 няпланавыя праверкі, па 19 аб’ектах, дзе не выконвалася заканадаўства па пажарнай бяспецы, складзена 260 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 39 — на кіраўнікоў і пасадных асоб, сума штрафаў — больш за 40 мільёнаў рублёў. Але пакаранне тут — не самамэта, агульная задача для ўсіх, хто нясе адказнасць за жыццё людзей, — папярэдзіць іх гібель і траўматызм у надзвычайных сітуацыях і зрабіць жыццё бяспечным.
Гэтыя ж пытанні — скарачэнне колькасці пажараў і павышэнне бяспекі людзей — знаходзяцца ў полі зроку іншых структур. Як вы-нікае з выступлення на сесіі старшыні Слаўкавіцкага сельскага Савета Мікалая Куратава, тут ужо зараз на прадмет пажарнай бяспекі абследаваны ўсе жылыя дамы, дзе патрэбна, зроблены прадпісанні, асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінокім пажылым, інвалідам, а таксама асобам, што злоўжываюць спіртным. І такая работа будзе прадоўжана, бо пытанне застаецца актуальным: у мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета адбылося пяць пажараў і тры ўжо зарэгістраваны сяголета. Без узгаранняў абышлося ў мінулым і ў гэтым годзе на аб’ектах СВК “Калгас “Зара камуны”, аб чым дэпутатам паведаміў кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Сачанка, але прыстасаваная да пажаратушэння тэхніка і ўсе неабходныя для гэтага сродкі (у гэтым годзе на іх набыццё выдаткавана 15 мільёнаў рублёў) тут заўсёды напагатове. Нельга без пільнай увагі і работнікам мясцовага лясгаса, бо большую частку нашых лясоў складаюць менавіта хвойныя насаджэнні, а гэта высокі клас пажаранебяспекі. Як зазначыў у сваім выступленні на сесіі дырэктар Глускага лясгаса Іван Вяргун, для выяўлення пажараў тут маюцца восем назіральных вышак, дзве з іх абсталяваны відэакамерамі, ёсць спецыяльная тэхніка для пажаратушэння, набываюцца новыя ёмістасці, абнаўляецца іншае абсталяванне, у цэху перапрацоўкі драўніны ўзмоцнена сістэма пажаратушэння. Абнадзейвае, што не застаецца ў баку ад праблемы і насельніцтва: пры выяўленні нават невялікага задымлення ў лесе людзі звоняць і паведамляюць або непасрэдна ў лясгас, або ў пажарную службу. А вось у мясцовым прадстаўніцтве “Белдзяржстраха” пра актыўнасць насельніцтва сказаць не могуць: пры 15 выпадках пажараў, што адбыліся на тэрыторыі раёна ў гэтым годзе, з заявамі аб атрыманні страхоўкі сюды звярнуліся тры пацярпелыя, прычым у двух выпадках былі толькі дагаворы абавязковага страхавання, а на поўную кампенсацыю ўрону меў права ўсяго адзін гаспадар. Такая неабачлівасць іншых проста незразумелая, прычым самі страхаўшчыкі праяўляюць клопат аб захаванні жылля і маёмасці сваіх кліентаў. Так, за апошнія тры гады найбольш актыўным страхавацелям, найперш адзінока пражываючым, было перададзена 500 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Зрэшты, дзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, як сказаў, завяршаючы абмеркаванне даклада, пракурор раёна Яўген Гарус, агавораны заканадаўча, таму агульная для ўсіх задача — так арганізаваць работу і ўзаемадзеянне паміж сабой, каб пераканаць кожнага грамадзяніна ў неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі і каб кожны ведаў, як паводзіць сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
І сапраўды, як падвёў вынікі ўсяго сказанага старшыня райвыканкама Юрый Дымша, абмяркоўваемая праблема патрабуе шматбаковага падыходу, але найперш — неабыякавасці да ўласнай бяспекі саміх людзей. Аднак пакуль адбываюцца пажары і ў агні гінуць людзі, гаварыць аб тым, што ўсё магчымае для папярэджання надзвычайных сітуацый зроблена, немагчыма. А раз так, то работу ў гэтым накірунку патрэбна прадаўжаць і дабівацца большай дзейснасці ўсіх прымаемых мер. Дэпутаты раённага Савета з такой пазіцыяй пагадзіліся і прагаласавалі за ўзмацненне кантролю па выкананні пажарнай бяспекі. Прычым спагнанне павінна быць строгім як з пасадных асоб, так і з саміх грамадзян.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024