Темы

Канадскі мох у глускім двары

Канадскі мох у глускім двары

Ёсць такія дамы і двары, што з выгляду быццам бы звычайныя, а на справе захоўваюць у сабе тайну. Сярод такіх і дом № 17 на Пушкінскай вуліцы. Дому гэтаму ні многа ні мала — больш за 120 гадоў. Дзед Тамары Аляксандраўны Храмцовай купіў яго ў 1903 годзе, дык і тады ўжо дом размяняў першы дзясятак. Але самае цікавае — у двары. Перад ганкам рассцілаецца сапраўдны дыван з канадскага моху, які да таго ж цвіце дробнымі белымі кветачкамі. Выглядае незвычайна і прыгожа, а прайсціся па ім басанож — дык такая асалода (праверыла асабіста)! Вырасціць мохавы дыван было марай Уладзіміра Васільевіча, мужа гаспадыні. Ён вельмі любіў прыгожае, умеў адшукаць у звычайным нейкія асаблівыя рысы, выразаў з капаў (наростаў на дрэвах) скульптуры. З невялікага кавалачка імху, што падарыла Тамары Аляксандраўне сястра, спачатку трэба было вырасціць ладную латку, памерам з невялікі стол, — пасадачны матэрыял. На гэта пайшло 10 гадоў, і толькі потым малюсенькімі квадрацікамі гаспадыня рассадзіла мох на патрэбным месцы. Яго, дарэчы, таксама трэба было папярэдне падрыхтаваць: шмат разоў за лета выпалаць, каб не засталося і намёку на траву, выраўняць, утрамбаваць глебу. Але, паверце, вынік варты гэтых намаганняў. Выйсці ранічкаю, гадзін у 5, калі нараджаецца новы дзень, прайсціся па мохавым лужку, пагладзіць мяккую, вільготную ад начной расы паверхню — як добра! Дарэчы, суразмоўца мая ўпэўнена, што кожны чалавек можа стварыць сабе прыгожы куточак, дзе можна падумаць, адпачыць душою.
Дарожка ў гэтым двары выкладзена тратуарнай пліткай. Гэтым зараз нікога не здзівіш, але справа ў тым, што і плітку гаспадыня зрабіла і выклала сама. У дажджлівыя дні прайсціся нават ад веснічак да ганка было цяжкавата, і гаспадары вырашылі двор давесці да толку. Купілі спецыяльныя фігурныя формы, рэчывы, неабходныя для прыгатавання раствору, фарбы. Так былі выкладзены першыя метры. Тамара Аляксандраўна гаворыць, што за 40 гадоў работы канструктарам не атрымлівала такога задавальнення, як працуючы з гэтымі пліткамі.
На жаль, некалькі гадоў назад Уладзіміра Васільевіча не стала. Тое, што зараз робіць Тамара Аляксандраўна — і мохавы дыван, і працяг дарожкі, — гэта ў першую чаргу памяць пра гаспадара. Часам прыходзіцца цяжка, але фізічнай работы Тамара Аляксандраўна не баіцца, бо вырасла ў сям’і, дзе было пяцёра дзяцей, а ў такіх сем’ях у ранейшыя часы ўсім хапала занятку і дзеці работы не цураліся. Ды і ад дзяцей і ўнукаў ёсць падтрымка, а цяпер ужо з’явілася і маленькая праўнучка. Значыць, жыццё працягваецца.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

На пожаре в Каменецком районе погибли двое детей

27 мая 2025
Читать новость
Образование

Перед ними сто дорог. В этом году школы Глусского района окончили сто одиннадцатиклассников

27 мая 2025
Читать новость
Культура

Как перевезти через границу картину или инструмент? Минкультуры о перемещении культурных ценностей

27 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Могилёве на Днепре утонул парень

27 мая 2025
Читать новость
Актуально

МНС: о глобальном номере расположения GLN места установки и использования кассового оборудования и торговых автоматов

27 мая 2025
Читать новость
Власть

Двусторонняя повестка и благодарность за помощь в обмене пленными. Лукашенко и Путин провели телефонный разговор

27 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем