• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Напярэдадні новага навучальнага года

Пятница, 30.08.2013 07:49. Category: Общество    

Перад пачаткам навучальнага года, у апошні тыдзень жніўня, штогод праводзіцца педагагічная канферэнцыя. Сёлета яна адбылася 27 жніўня. Месцам правядзення традыцыйна быў абраны кінатэатр “Арыён”. Тут сабраліся прадстаўнікі ўсіх педагагічных калектываў Глускага раёна.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прарэктар Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валерый Багданаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, а таксама начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Са справаздачай аб рабоце ўстаноў адукацыі Глускага раёна ў мінулым навучальным годзе выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі. Ён адзначыў, што асноўная задача педагогаў — стварыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб дзеці атрымалі добрую адукацыю. І тут у першую чаргу важную ролю адыгрывае прафесіяналізм, менавіта ад яго залежыць паспяховасць вучняў.


У раёне 86 % педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, 77 % настаўнікаў і 66 % выхавацеляў атэставаны на першую і вышэйшую катэгорыі. “Але на сёння стаіць праблема няхваткі кадраў па такіх напрамках, як дэфекталогія, дашкольная адукацыя, лінгвістычныя і хіміка-біялагічныя спецыяльнасці”, — заўважыў Аляксандр Аляксандравіч.
Якасць адукацыі заўсёды правяраецца вынікамі навучальнага года. Так, са 160 выпускнікоў-2013 з залатым медалём скончылі школу 14 вучняў, з сярэбраным — адзін. Працэнт паступлення ў ВНУ ў гэтым годзе — 43,6. Вучні Глушчыны пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, і небезпаспяхова. У мінулым навучальным годзе гімназістка Анастасія Лазовік атрымала дыплом трэцяй ступені ў алімпіядзе па рускай мове і літаратуры (настаўніца Жанна Кудрэева), а вучань Макавіцкага ВПК Валянцін Тара ўзнагароджаны дыпломам першай ступені па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” (настаўніца Святлана Браім). Акрамя гэтага, па выніках абласнога конкурсу навукова-даследчых работ дыпломамі і заахвочвальнымі водгукамі адзначаны сем школьнікаў раёна.
Папаўняецца і матэрыяльная база навучальных устаноў: тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем абноўлены харчаблокі, набыты неабходны спартыўны і гульнёвы інвентар.
“Мы павінны заўсёды памятаць, што ад нашага прафесіяналізму і асабістых якасцяў залежыць паспяховасць вучняў і выніковасць работы адукацыйных устаноў раёна, а значыць, і будучыня нашай краіны. Кожны педагог ведае: каб выхаваць сапраўднага чалавека, неабходна на працягу адзінаццаці год штодзённа даваць чатыры ўрокі: здароўя, любові, мудрасці і працы”, — падвёў вынікі свайго выступлення Аляксандр Бельскі.


Работнікі раённага Дома культуры, дзіцячая школа мастацтваў і Цэнтр творчасці падрыхтавалі да педагагічнай канферэнцыі святочную праграму, бо мерапрыемства прадугледжвае не толькі вырашэнне рабочых момантаў. Правядзенне канферэнцыі для яе ўдзельнікаў сімвалізуе найперш пачатак новага навучальнага года. Таксама падчас урачыстасці педагогаў віншавалі, уручалі ўзнагароды. Валерый Багданаў за плённую педагагічную дзейнасць і высокае прафесійнае майстэрства ўручыў Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Іх атрымалі дырэктар СШ № 1 імя С. І. Грахоўскага Валянціна Сыцька, намеснік дырэктара Каткаўскага ВПК Наталля Бахаўчук, настаўнік гісторыі гімназіі Сяргей Сяргееў і настаўніца біялогіі Бярозаўскага ВПК Таццяна Сачанка.
Асаблівыя словы падзякі былі выказаны педагогам-ветэранам, бо іх шматгадовая праца і адданасць справе выклікаюць не толькі павагу, але і захапленне. Менавіта на іх раўняюцца маладыя калегі. У гэтым годзе настаўніцкія рады папоўніліся шасцю педагогамі. Своеасаблівы першы экзамен моладзі прыйшлося трымаць перад удзельнікамі канферэнцыі — неабходна было прадставіць уласную візітоўку. Хтосьці расказаў пра сябе ў вершаванай форме, нехта трапна пажартаваў падчас “візіткі“, а выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў сыграла музычную кампазіцыю на цымбалах. Думаецца, што кожны з маладых спецыялістаў з годнасцю вытрымаў экзамен.


У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга падвяла вынікі падрыхтоўкі навучальных устаноў Глушчыны да новага навучальнага года. Пра кожную школу і выхаваўчую ўстанову раёна былі сказаны добрыя словы, таму што кожны калектыў старанна падрыхтаваўся да таго, каб дзеці прыйшлі ва ўтульныя і прыгожыя класы. Але самае значнае, на погляд Людмілы Клыгі, гэта тое, як адносяцца да падрыхтоўкі самі педагогі. Кожны год настаўнікі і выхавацелі сваімі сіламі робяць касметычны рамонт класаў і не толькі. А гэта заслугоўвае павагі. Падзячнымі лістамі старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта за якасную падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года былі ўзнагароджаны калектывы Бярозаўскага ВПК, гімназіі Глуска і Усцярхоўскага ВПК .
Увогуле, на канферэнцыі было на што паглядзець і што паслухаць. Але самымі галоўнымі нумарамі былі, канечне, выступленні дзяцей, і гэта сімвалічна. Наш край багаты на юныя таленты, і мы ўпэўнена можам сказаць, што для педагагічных калектываў Глушчыны самае важнае — выхаваць сапраўднага чалавека, і яны з гэтым паспяхова спраўляюцца.

Л. ХАРЛАНЧУК
Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Пусть дорога в школу будет безопасной!
З літары — на “лічбу” »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 136)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top