• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Значная, яркая культурная падзея

Пятница, 30.08.2013 07:58. Category: Общество    

Дваццаты Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Быхаве. Сталіцай юбілейнага свята гэты горад абраны невыпадкова. З Быхаўшчынай звязана гісторыя стварэння аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку XVII стагоддзя — Баркулабаўскага летапісу. Храналагічна ён ахоплівае перыяд з моманту заснавання сяла і замка — з 1545 па 1608 гады. У летапісе змешчаны ўнікальныя звесткі пра Усходнюю Беларусь, інфармацыя пра падзеі беларускай культуры і праваслаўнай царквы, пра гістарычных асоб. Найбольшую каштоўнасць у Баркулабаўскім летапісе маюць зветкі пра штодзённае жыццё простых людзей Беларусі.
На Быхаўшчыне доўгі час жылі і тварылі вядомыя вучоныя, царкоўныя і грамадскія дзеячы XVII стагоддзя Мялецій Сматрыцкі і Лаўрэнцій Зізаній. “Граматыка” Сматрыцкага і “Азбука” Зізанія мелі вялікае значэнне для развіцця славянскіх моў, а іх з’яўленне стала знакавай падзеяй у духоўным і культурным жыцці таго часу.
На тэрыторыі горада Быхава і Быхаўскага раёна знаходзіцца 178 гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сярод іх — помнік архітэктуры XVII стагоддзя Быхаўскі замак, Сінагога, Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Вазнясенскі жаночы манастыр у аграгарадку Баркалабава, з якім звязана гісторыя адной з самых шануемых беларускіх праваслаўных святынь — цудатворнай іконы Баркалабаўскай Божай Маці. Гэты абраз перажыў усе войны XVII — XX стагоддзяў, ганенні на хрысціян. У 20-х гадах бальшавікі закрылі манастыр. Падчас ліхалецця ікону захоўвалі тры манашкі — Міхаіла, Нікадзіма і Мітрафанія, якія жылі ў вёсцы Седзіч. Адной з іх пагражала немінучая ссылка, і яна аддала цудатворны абраз на захоўванне набожным гаспадарам, якія затынкавалі ікону ў сцяне. Адбыўшы сем гадоў лагераў, пакутніца за веру Хрыстову вярнулася ў гэтыя мясціны, каб перадаць абраз у адзіны дзеючы ў той час манастыр Святой Жываначальнай Троіцы горада Быхава. У 1953 годзе, напярэдадні Пасхі, цудатворны абраз быў перанесены ў Быхаўскі храм і памешчаны ў спецыяльную бажніцу, дзе ён захоўваецца і зараз.
Да свята быхаўчане абнавілі і ўпрыгожылі свой горад, на добраўпарадкаванне пайшлі не толькі бюджэтныя сродкі, але і сродкі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, свой важкі ўклад унеслі самі жыхары горада, зарабіўшы больш за мільярд рублёў падчас суботнікаў.
На Дні беларускага пісьменства ў Быхаве будуць працаваць больш за 20 тэматычных пляцовак. Адной з асноўных стане мясцовы стадыён са сцэнай і партэрам для гледачоў на 2,5 тысячы чалавек. 1 верасня тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё маштабнага мерапрыемства, пройдзе цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў — пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор, будуць наладжаны выступленне аркестра народных інструментаў імя Іванова, канцэрт гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства і артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Тут жа будзе перададзена эстафета свята, а потым — святочны феерверк. Акрамя таго, на тэрыторыі спартыўнага аб’екта арганізуюць фестываль кнігі і прэсы з павільёнамі “Беларуская кніга і прэса”, “Праекты Саюзнай дзяржавы”, выстаўку “СМІ Магілёўшчыны”, пройдзе прэзентацыя маладзёжных СМІ і выдавецкіх праектаў, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, журналістамі.
Працяг на 6 стар.

Другой значнай пляцоўкай бу-дзе раённы цэнтр культуры, ён расчыніць свае дзверы пасля рэканструкцыі якраз сёння, 31 жніўня. У гэты дзень на будынку ўстановы культуры адкрыецца мемарыяльная дошка з барэльефам у памяць пра  вядомага ўраджэнца Быхаўскага раёна, заснавальніка тэорыі сучаснай айчыннай журналістыкі, майстра беларускага нарыса Барыса Стральцова. Таксама тут пройдуць конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”, міжнародны круглы стол, навукова-практычная канферэнцыя і прэзентацыя кнігі “Баркулабаўскі летапіс”.

Пляцоўка “З крыніц гістарычнай спадчыны” аб’ядноўвае тэрыторыі сінагогі і Быхаўскага замка. Госці свята змогуць па-глядзець гістарычную экспазіцыю з удзелам творчых калектываў, акцёраў Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі, тэатралізаваную праграму “Кола гісторыі”, без сумнення, зацікавіць гледачоў свята “Рыцарскі фэст у Быхаўскім замку”. Каля гарадскога фантана разгорнецца цікавы праект “Магілёўшчына фестывальная”, дзе пройдуць дэманстрацыі найбольш вядомых фестываляў рэгіёна. Аматары духоўнай музыкі запрашаюцца на свята царкоўнага праваслаўнага песнапення. Падрыхтавана і праграма для моладзі з дыска-акцыяй “ДАНС БАТлейка” і экспазіцыяй навучальных устаноў Магілёўшчыны, не застанецца без увагі таксама і дзіцячая аўдыторыя — будзе працаваць пляцоўка творчасці і гульні.

Усяго ў творчай праграме Дня беларускага пісьменства ў Быхаве будзе задзейнічана каля дзвюх тысяч удзельнікаў, пры яе падрыхтоўцы ўлічваліся інтарэсы людзей розных узростаў, а ўсе мерапрыемствы прысвечаны багатай духоўнай спадчыне Магілёўшчыны і ўсяго беларускага народа. Зроблена ўсё, каб XX Дзень беларускага пісьменства стаў яркай, прыкметнай і значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі.

« З літары — на “лічбу”
Вершы, песні і прыпеўкі »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 137)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top