• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Бацька і дачка

Пятница, 20.09.2013 13:06. Category: Общество    

У сваіх успамінах пра Сяргея Грахоўскага, змешчаных на сайце, прысвечаным паэту, яго дачка Таццяна піша: “Праўду гавораць людзі, што блізкія і дарагія жывуць сярод нас столькі, колькі мы памятаем іх. Для мяне ён заўсёды галоўны чалавек у жыцці. Я — бацькава дачка. … Я даўно зразумела, што бачу свет яго вачыма, хоць і не заўсёды і не ва ўсім мы супадалі. Ён умеў бачыць прыгажосць свету, разумець яе, цаніць. Гэта ў яго ад Бога. Як, пражыўшы цяжкае, амаль жабрацкае дзяцінства, 20 год маладосці і сталасці — у барацьбе за фізічнае існаванне, ён захаваў гэта?
… У Сібіры мы пражылі 6 гадоў, але памятаем яе ўсё жыццё. … Аднойчы хтосьці са старэйшых сябровак спытаў мяне: “Чаму твой бацька носіць ваду?” Ваду бралі з рэчкі — гэта няблізка, цяжка, высокі бераг. Я ніколі не звяртала на гэта ўвагі. Носіць і носіць памногу рэйсаў на дзень, па два вядры адразу на каромысле, як сібірачкі. Мне растлумачылі, што гэта адзіны мужчына ў вёсцы, які робіць гэту работу. Вёска паважала гэтую “з’яву”. Калі ён паехаў у Мінск, сярод зімы, ох і напакутаваліся мы з мамаю з-за вады! Бацька рабіў сякераю прыступкі праз увесь узгорак, а нам гэта было не пад сілу. Мы набіралі адно вядро вады і недзе на сярэдзіне ўзгорка падалі і каціліся разам з вядром назад да рэчкі. Прыступкі пакрываліся коркаю лёду, і мы каціліся зноў і зноў.
… Сёння я разумею, што мае старэнькія бацькі, нямоглыя, хворыя, слабыя і невідушчыя, трымалі на сабе ўсе нашы праблемы. Яны былі не проста патрэбнымі — неабходнымі. Ніхто не мог іх замяніць не толькі ў духоўным, але і ў практычным сэнсе. Не толькі дапамагалі, а літаральна, бывала, ратавалі жыццё. Іх дом на плошчы Якуба Коласа — дом “На Ростанях” — прымаў усіх нас з раніцы да ночы: перакусіць, адпачыць, паплакаць, пахваліцца навіной. І нас, і нашых сяброў”.
У творчасці Сяргея Грахоўскага ёсць вельмі лірычныя, шчымлівыя вершы, якія ён прысвяціў сваёй дачцы.
Мой лепшы твор
Дачцы Тані
За Уралам, за белай тайгою
Кожнай шыбай,
зашклёнай ільдом,
Пазірае ў завею з тугою
Мной калісьці пастаўлены дом.

Хтось рыпучыя топча масніцы,
Замятае на ганку сляды,
I нікому цясляр не прысніцца
У пару і пакут, і бяды.

Кожны вугал трашчыць
на марозе,
Вецер свішча ў расколах тайгі.
Хто ж ступае па хісткай
падлозе,
Я гадаю у вечар даўгі.

I прыпомню стажок
за павеццю,
Завірухай замецены двор,
I шчаслівы,
што некаму свеціць
Мой найлепшы
завершаны твор.
Табе зайздросціць сонца
Тані
Твайму юнацтву
пазайздросціць сонца,
А радасцей хапае на дваіх,
Табе ужо не трэба абаронцы, —
Ты абароніш і сябе і іх.

Ад зайздрасці
і крывадушнай злосці,
Ад чэрствасці, спакусы і хлусні
Па праву непадкупнай
маладосці
Ты і сябе і блізкіх барані.

I не прасі ні ласкі, ні апекі,
Ні дапамогі чулае радні.
Ты ж напрасткі
пераплываеш рэкі,
Гартуешся на сцюжы і агні.

I не шукай удачы выпадковай,
Што крышыцца і гнецца у руках
Стаптанаю іржаваю падковай,
Пакінутай на пыльных
бальшаках.
Лаві губамі пругкі вецер мая
I абдымі асмужаны прастор,
Твая ж рука гарачая трымае
Сцяблінку, што
дацягнецца да зор.

Ты перайначыш колеры
і формы,
Ты выратуеш кволых,
ледзь жывых,
У навальніцы, у завеі,
штормы
I горы упадуць да ног тваіх.

Ты сілу сэрца, розуму і цела
Сваёй зямлі хоць сёння б
аддала.
Табе у вочы сонца
паглядзела,
Зажмурыўшыся
ад твайго святла.

Падрыхтавала
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
На здымку: паэт з сям’ёй каля дома, пабудаванага ім самім. Сібір, 1956 год.

« Дом для односельчан
Да папярэджання і ліквідацыі гатовы »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (129)
    • Власть (302)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (51)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (258)
    • Общество (4 643)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top