Темы

У дзень нараджэння паэта

У дзень нараджэння паэта

“Я тут не чужы, не старонні, не госць…”, — пісаў Сяргей Грахоўскі пра Глушчыну. І сапраўды гэта так, адсюль паэт выправіўся ў жыццёвы шлях, сюды, к свайму пачатку, прыязджаў, ужо будучы знакамітым. Тут жывуць людзі, якія добра ведалі Сяргея Іванавіча і захоўваюць памяць аб ім, людзі, для якіх Грахоўскі — не проста адзін са шматлікіх пісьменнікаў, а зямляк, якім трэба ганарыцца.
Гэта яшчэ раз пацвердзілася 25 верасня, падчас урачыстага мерапрыемства, якое адбылося ў кінатэатры “Арыён”, што размяшчаецца на бульвары Грахоўскага. Сюды прыйшлі нераўнадушныя да творчасці паэта людзі, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. Былі і пачэсныя госці — гэта сям’я Сяргея Іванавіча. Яны, як заўважыла дачка паэта Таццяна Грахоўская, “прыехалі вялікай брыгадай” — сама Таццяна Сяргееўна з мужам Навумам Абрамавічам, сын паэта Аляксандр Сяргеевіч з жонкай Ірынай Віктараўнай, унук Андрэй Навумавіч.
Пачаўся сход прывітальным словам старшыні Глускага райвыканкама Юрыя Дымшы. Ён заўважыў, што Глушчына заўсёды была для паэта крыніцай натхнення, сюжэтаў і вобразаў, а глушчане ганарацца тым, што Сяргей Іванавіч Грахоўскі — іх зямляк. “Ён быў частым госцем у Глуску, не раз прагульваўся ў нас у парку, тут праходзілі сустрэчы і задушэўныя размовы з землякамі. Невыпадкова, што мемарыяльны знак у гонар Сяргея Іванавіча ўстаноўлены тут, на гэтым бульвары, які носіць яго імя. Асабіста для мяне няма ніякіх сумненняў: Сяргей Іванавіч Грахоўскі — імя ў беларускай літаратуры, вялікае, добрае, светлае,” — сказаў Юрый Аляксеевіч.
Тых, хто сядзеў у зале, несумненна, усхвалявала выступленне Таццяны Грахоўскай. Таццяна Сяргееўна і сама хвалявалася, гаворачы, што выступала ў гэтай жа зале 10 гадоў назад, і цяпер прыйшла чарга трымаць справаздачу аб тым, што зрабіла сям’я паэта за гэты час. А зроблена сапраўды нямала. У юбілейны год выйшлі ўнікальныя публікацыі ў “Маладосці” і “ЛіМе” — унікальныя тым, што гэтыя матэрыялы нідзе раней не друкаваліся, захоўваліся толькі ў архівах. “Нёман” надрукаваў таксама ўнікальную падборку рускіх вершаў Грахоўскага, якія ў асноўным пісаліся ў лагеры і часткова ў Сібіры, — вершаў тых гадоў, што паэт быў выключаны з літаратуры. У чарговым нумары часопіса “Полымя”, які выйдзе літаральна на гэтым тыдні, надрукавана падборка лістоў паэта, у тым ліку прысвечаных Глуску і глушчанам. На наступным тыдні будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, дзе паэт пражыў 42 гады. У лютым прайшоў наладжаны тэатрам “Зніч” паэтычны вечар-імпрэза, падчас якога сцэна была аформлена як местачковая хата. “Дарэчы, учора пазваніў рэдактар выдавецтва “Звязда” Мікалай Станкевіч і сказаў, што ўжо заўтра, 25 верасня, у дзень нараджэння бацькі, нам аддадуць сігнальны экзэмпляр кнігі, што была падрыхтавана менавіта да 100-годдзя. Я вельмі хацела, каб у гэтую кнігу ўвайшло “Мястэчка… мястэчка”. “Мястэчка…” вельмі любяць у нашай сям’і, яго высока цаніў Быкаў, экскурсаводы мінскія спасылаюцца на “Мястэчка…”. Але так атрымалася, што ні ў адно выданне яно не ўвайшло, ёсць толькі часопісны варыянт. І мне не верылася, што да татавага дня нараджэння паспеюць надрукаваць кнігу, але ж паспелі! Я сказала Мікалаю Пятровічу, што заўтра нас не будзе, мы едзем у Глуск. І недзе а шаснаццатай гадзіне ён мне патэлефанаваў, што пастараюцца прывезці сігнальны экзэмпляр ужо сёння. І праўда, ужо пад вечар яго мне аддалі, яшчэ цёплы, мокры, нават параілі не адкрываць пакуль, бо павінен падсохнуць. Разумееце, рэдактар таксама адчуваў адказнасць, яму хацелася, каб гэтую кнігу я паказала ў Глуску,” — гэтыя словы дачкі паэта быццам бы звычайныя, але слухалі іх, стаіўшы дыханне. Увогуле, для мяне моцны паказчык зацікаўленасці — як паводзіць сябе моладзевая аўдыторыя. Дзеці ніколі не будуць слухаць, нават пад прымусам, калі ім нецікава. Дык вось старшакласнікі, што былі ў зале, слухалі. Некаторыя з прысутных, і не толькі падлеткі, у гэты момант усвядомілі ўпершыню, які гэта быў вялікі талент, зусім не “местачковага” маштабу, хоць і вяртаўся ў роднае мястэчка зноў і зноў, не цураўся яго правінцыяльнасці. Упэўнена пра гэта гавару, бо некаторыя дарослыя пасля мерапрыемства сапраўды прызнаваліся, што адкрылі для сябе Грахоўскага, паглядзелі на яго з іншага боку.
А я, гледзячы на Таццяну Сяргееўну, уяўляла тую маленькую дзяўчынку, якая нарадзілася ў сталінскім лагеры, у халоднай Сібіры дапамагала маці насіць ваду з рэчкі па коўзкай дарожцы, не ведала ніводнага беларускага слова, калі сям’я вярнулася з Сібіры. Уяўляла — і радавалася, што ў паэта такая добрая сям’я, якая так абярэжна адносілася да яго таленту і так адказна ставіцца да яго спадчыны.
Многа добрых слоў сказаў пра Сяргея Грахоўскага Навум Сандамірскі, для якога паэт быў і старэйшым сябрам, і дарадцам, і хросным бацькам у літаратуры — рэкамендаваў у Саюз пісьменнікаў. “Сяргей Іванавіч заўсёды быў роўны свайму чалавечаму памеру, ён ніколі не быў ліліпутам з ліліпутамі, веліканам з веліканамі, ён заўсёды быў Сяргеем Іванавічам Грахоўскім. Млын часу меле вельмі хутка. Ён бы і гэту падзею перамалоў, як молах, але, на шчасце, ёсць наша калектыўная памяць. Гэта наша шчасце, што ён быў, але, на жаль, нічога вечнага не бывае. А паколькі памёршых паэтаў, калі яны сапраўдныя, таксама не бывае, дазвольце павіншаваць вас з днём яго нараджэння,” — так закончыў сваё выступленне Навум Барысавіч.
Сапраўдныя зоркі ніколі не гаснуць, яны прыходзяць на зямлю, каб свяціць сваім талентам людзям. Сяргей Грахоўскі — сярод такіх зорак. Яго імя зараз носіць Глуская сярэдняя школа № 1. Крысціна Палякова, вучаніца гэтай школы, прызналася са сцэны, што за сціплымі словамі на шыльдзе стаяць гады сапраўднага сяброўства з гэтым славутым, але простым і шчырым чалавекам, а для вучняў і педагогаў ганарова і радасна, што школа носіць імя паэта: “Гэта пачэсна і адказна, нібыта сам Сяргей Іванавіч назаўсёды стаў нашым апекуном і настаўнікам. У нашых сілах кожны дзень аддаваць павагу таленавітаму і шчыраму земляку. Для гэтага не трэба вялікіх подзвігаў, трэба проста сумленна жыць, любіць радзіму, людзей, жыць так, як жыў ён”.
Напярэдадні юбілейнай даты сярод школьнікаў раёна прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў Сяргея Грахоўскага. Пераможцы атрымалі ганаровае права выступіць на ўрачыстым мерапрыемстве. Ганна Дзяшчэня, адзінаццацікласніца Глускай СШ № 2, прачытала верш “Згаслыя свечкі”, а вучаніца 5 класа гімназіі Яўгенія Нікіціна — “Маці не спіць”. У выкананні артыстаў раённага Дома культуры прагучалі песні, прысвечаныя Глушчыне і Беларусі. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым ускладаннем кветак да барэльефа Сяргея Грахоўскага.
Мерапрыемствы такога маштабу ў Глуску праводзяцца не кожны дзень. І гэта правільна, бо і таленты такога маштабу нараджаюцца не часта. І таму Глушчына ўдвайне, а то і ўтрайне, можа ганарыцца тым, што стала радзімай такога вялікага паэта.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

 

Последние новости

Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

545 нарушений ПДД выявили за выходные в Могилёвской области

22 апреля 2024
Власть

Лукашенко: Беларусь настроена решительно наращивать товарооборот с Архангельской областью

22 апреля 2024
Актуально

Министр ЖКХ Геннадий Трубило: перспективные агрогородки в Беларуси благоустроят не хуже городов

22 апреля 2024
Актуально

В Глусском РЦСОН разъяснили новые условия для назначения семейного капитала

22 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024