Іх аб’яднала песня

Зараз калектыў старанна рыхтуецца да абласнога агляду-конкурсу творчых калектываў таварыстваў інвалідаў па зроку. Хвалюе ўсё: ад сукенак да падачы конкурсных нумароў. Пажадаем аматарам самадзейнай творчасці ўдалых выступленняў і новых сустрэч з гледачамі.
Любоў Слонкіна
На здымку: калектыў «Дубравушка» падчас выступлення ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў